§ 36. Элементы VА-групы. Азот і фосфар

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце:

  • а) формулу простага рэчыва азот;
  • б) формулу белага фосфару;
  • в) найніжэйшую ступень акіслення азоту;
  • г) найвышэйшую ступень акіслення фосфару;
  • д) асаблівасці паху белага фосфару;
  • е) алатропныя мадыфікацыі фосфару, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці запалак;
  • ё) прыродныя злучэнні фосфару;
  • ж) хімічныя формулы каліевай салетры, натрыевай салетры;
  • з) утрыманне азоту ў паветры.

2. Запішыце сімвалы элементаў VA-групы і агульную формулу іх электроннай канфігурацыі.

3. Ахарактарызуйце электронную будову атама азоту і фосфару.

4. Апішыце фізічныя ўласцівасці азоту і алатропных мадыфікацый фосфару.

5. Запоўніце табліцу для рэагентаў кісларод, вадарод, літый, магній (запішыце ў сваім сшытку адпаведныя ўраўненні магчымых рэакцый).

Рэагент N2 P
     

Зрабіце высновы пра падабенства і адрозненне ўласцівасцей азоту і фосфару.

6. Пры ўзаемадзеянні кальцыю масай 0,9 г з азотам атрымана злучэнне масай 1,11 г. Вызначце хімічную формулу злучэння.

7. Фосфар акісляецца хлорам, азотнай і сернай кіслотамі. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу ў схемах гэтых рэакцый:

  • а) Р + Сl2 → PCl5;
  • б) Р + КСlO3 → P2O5 + KCl;
  • в) Р + HNO3(разб) + H2О → H3PO4 + NO;
  • г) Р + H2SO4(канц) → H3PO4 + SO2 + H2О.

8. Разлічыце масу белага фосфару, які можна атрымаць пры напальванні з пяском і вугалем фасфарыту, які ўтрымлівае фасфат кальцыю масай 6,2 т, калі выхад прадукту складае 92 %. Рэакцыя працякае паводле ўраўнення на с. 201.

9. Як паўплывае павышэнне тэмпературы і ціску на зрушванне раўнавагі ў рэакцыях:

  • а) straight N subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript plus straight O subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript rightwards arrow over leftwards arrow 2 NO subscript left parenthesis straight г right parenthesis end subscript – Q;
  • б) straight N subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript plus 3 straight H subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript rightwards arrow over leftwards arrow 2 NH subscript 3 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript plus Q?

10. У закрытую пасудзіну змясцілі вадарод хімічнай колькасцю 6 моль і азот колькасцю 4 моль і нагрэлі да 450 °С у прысутнасці каталізатару. Вызначце аб’ёмную долю аміяку ў канчатковай сумесі, калі доля азоту, які ўступіў у рэакцыю, роўная 15 %.