§ 36. Элементы VА-групы. Азот і фосфар

Фосфар як простае рэчыва

Фосфар, з’яўляючыся элементам VА-групы, як і азот, здольны ўтвараць малекулу саставу P2. Аднак, у адрозненне ад малекулы азоту, двухатамная малекула фосфару няўстойлівая. Таму фосфар існуе ў выглядзе некалькіх алатропных мадыфікацый, у якіх рэалізуюцца толькі адзінарныя сувязі Р—Р: фосфар белы, чырвоны, чорны і іншыя (табл. 29).

Табліца 29. Будова і фізічныя ўласцівасці алатропных мадыфікацый фосфару

Алатропныя мадыфікацыі фосфару Будова Тэмпература плаўлення Тэмпература кіпення

Р4 фосфар белы

img
Шарастрыжнёвая мадэль малекулы Р4
44 °С 281 °С

Р фосфар чырвоны

img
Фрагмент структуры чырвонага фосфару
260 °С
Узганяецца пры тэмпературы каля 400 °С

* Р фосфар чорны

Фрагмент крышталічнай рашоткі чорнага фосфару

Пры награванні (атмасферны ціск) ператвараецца ў чырвоны фосфар 1000 °С (пры 1,8 ∙ 106 атм)
img
Мал. 88. Фрагмент карціны «Алхімік, які адкрывае фосфар» англійскага мастака Джозэфа Райта

Фізічныя ўласцівасці. Белы фосфар Р4 уяўляе сабой воскападобнае рэчыва з часночным пахам, атрутны. На паветры ў цемры свеціцца зеленавата-жоўтым колерам у выніку павольнай хімічнай рэакцыі акіслення (хемілюмінесцэнцыя (мал. 88)).

Чырвоны фосфар — аморфнае рэчыва палімернай будовы, не мае паху, яго таксічнасць невысокая.

Паміж алатропнымі мадыфікацыямі фосфару магчымыя ўзаемаператварэнні, якія праходзяць пры пэўных тэмпературах і цісках.

Хімічныя ўласцівасці. Як акісляльнік фосфар пры награванні ўступае ў рэакцыі з металамі, утвараючы фасфіды:

3 Mg plus 2 straight P with 0 on top equals with t on top Mg subscript 3 straight P with negative 3 on top subscript 2.

З вадародам фосфар не рэагуе.

Як адноўнік фосфар рэагуе з кіслародам і іншымі моцнымі акісляльнікамі. У чыстым кіслародзе і на паветры фосфар асляпляльна гарыць, утвараючы белы дым (часціцы цвёрдых аксідаў фосфару):

4 straight P with 0 on top plus 5 straight O subscript 2 equals stack 2 straight P with plus 5 on top subscript 2 straight O subscript 5 plus Q (аксід фосфару(V) у лішку кіслароду);

4 straight P with 0 on top plus 3 straight O subscript 2 equals stack 2 straight P with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 3 plus Q (аксід фосфару(III) пры нястачы кіслароду).

Белы фосфар можа самазагарацца на паветры, а чырвоны загараецца толькі пры падпальванні, што тлумачыцца рознай трываласцю хімічных сувязей паміж атамамі фосфару ў алатропных мадыфікацыях.

img

Фосфар атрымліваюць напальваннем сумесі фасфату кальцыю з пяском і вугалем:

2 Ca subscript 3 left parenthesis PO subscript 4 right parenthesis subscript 2 plus 6 SiO subscript 2 plus 10 straight C equals with 1400 – 1600 space degree straight С on top 6 CaSiO subscript 3 plus 10 CO plus straight P subscript 4.

Не рэагуючы з вадародам непасрэдна, фосфар, тым не менш, утварае вадародныя злучэнні. Так, фасфін можна атрымаць ускосна, напрыклад, з фасфідаў, якія разбураюцца як вадой, так і кіслотамі: Mg3Р2 + 6H2O = 3Mg(ОН)2↓ + 2РH3.

Фасфін РH3 — газ з часночным пахам.

У прыродзе вадародныя злучэнні фосфару сустракаюцца там, дзе адбываецца інтэнсіўнае раскладанне бялковых рэчываў.

Прымяненне. Белы фосфар выкарыстоўваюць для вытворчасці фосфарных кіслот і іх вытворных, у металургіі як кампанент некаторых гарачатрывалых сплаваў. Чырвоны фосфар выкарыстоўваюць у вытворчасці запалак, у арганічным сінтэзе (лекавыя прэпараты, ядахімікаты). Узоры фосфару, якія ўтрымліваюць нуклід 32Р («значаны атам») з перыядам паўраспаду 14,22 дзён, выкарыстоўваюць у даследчых працах.