§ 36. Элементы VА-групы. Азот і фосфар

Азот як простае рэчыва

Азот як простае рэчыва складаецца з двухатамных малекул N2, графічная формула малекулы азоту straight N identical to straight N. Атамы азоту звязаныя паміж сабой трыма кавалентнымі непалярнымі сувязямі, прычым адна з іх — σ-сувязь і дзве π-сувязі (мал. 87).

img
Мал. 87. Будова малекулы азоту: а — электронна-графічная схема, б — электронная формула, в — шарастрыжнёвая мадэль, г — схема перакрыцця электронных воблакаў

Энергія сувязі ў малекуле азоту вельмі высокая і складае 945 кДж/моль (для параўнання: О2 — 494 кДж/моль, Cl2 — 243 кДж/моль), што сведчыць пра трываласць сувязей, а значыць, і вялікую хімічную інертнасць рэчыва. Сапраўды, у пераважнай большасці рэакцыі з удзелам азоту працякаюць у «жорсткіх умовах» (пры вельмі высокіх тэмпературах і цісках).

Фізічныя ўласцівасці. Невялікае значэнне адноснай малекулярнай масы (Мr(N2) = 28) і адсутнасць палярнасці ў малекул азоту вызначаюць нізкія тэмпературы кіпення і плаўлення –196 °С і –210 °С. Азот — газ (н. у.) без колеру і паху, амаль не раствараецца ў вадзе.

Хімічныя ўласцівасці. Азот у рэакцыях з кіслародам і фторам праяўляе ўласцівасці адноўніку, а з металамі і вадародам — акісляльніку.

1. Азот як адноўнік. Рэакцыя азоту з кіслародам працякае пры тэмпературы каля 3000 °С — у электрычнай дузе або разрадзе маланкі. Рэакцыя з’яўляецца эндатэрмічнай. Пры гэтым утвараецца аксід азоту(II):

straight N with 0 on top subscript 2 plus straight O subscript 2 rightwards arrow over leftwards arrow with t on top stack 2 straight N with plus 2 on top straight O minus Q.

2. Азот як акісляльнік. Рэакцыя азоту з вадародам працякае пры высокай тэмпературы і ціску нават у прысутнасці каталізатараў:

straight N with 0 on top subscript 2 plus 3 straight H subscript 2 not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with t comma space p comma space кат. on top stack stack 2 straight N with negative 3 on top straight H subscript 3 with аміяк below plus Q.

Рэагуючы з металамі (пры павышанай тэмпературы), азот утварае бінарныя злучэнні нітрыды:

3 Mg plus straight N with 0 on top subscript 2 equals with t on top Mg subscript 3 straight N with negative 3 on top subscript 2 (нітрыд магнію).

З літыем азот уступае ў рэакцыю без награвання:

6 Li plus straight N with 0 on top subscript 2 equals 2 Li subscript 3 straight N with negative 3 on top (нітрыд літыю).

img

Нітрыды лёгка раскладаюцца вадой, утвараючы аміяк і гідраксіды металаў:

Mg subscript 3 straight N subscript 2 plus 6 straight H subscript 2 straight O equals 3 Mg left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 not stretchy downwards arrow plus 2 NH subscript 3 not stretchy upwards arrow.

Азот атрымліваюць у прамысловых маштабах са звадкаванага паветра, у лабараторыі ў невялікіх колькасцях — раскладаннем нітрыту амонію:

NH subscript 4 NО subscript 2 equals with t on top straight N subscript 2 plus 2 straight H subscript 2 straight О.

Выкарыстанне. Асноўная сфера прымянення азоту — вытворчасць аміяку. Яго выкарыстоўваюць таксама для стварэння інертнага асяроддзя пры захоўванні харчовых прадуктаў, твораў мастацтва і рукапісаў, у пажаратушэнні, лазерным рэзанні металаў. Пашыраецца спектр яго выкарыстання ў медыцыне і касметалогіі, напрыклад крыякансервацыя клетак, крыятэрапія (выдаленне папілом і гемангіём).