§ 22. Хімічная раўнавага

Пытанні, заданні, задачы

1. Напішыце ўраўненні трох абарачальных рэакцый.

2. Які стан рэакцыйнай сумесі называецца хімічнай раўнавагай?

3. Які працэс называецца зрушваннем хімічнай раўнавагі?

4. Сфармулюйце прынцып Ле Шатэлье.

5. Растлумачце сэнс выразу: «Хімічная раўнавага зрушылася ў бок прамой рэакцыі (управа)». Як пры гэтым змяніліся канцэнтрацыі рэагуючых рэчываў?

6. Як уплывае змяненне тэмпературы на стан раўнавагі, калі ў прамым напрамку працякае

  • а) эндатэрмічная,
  • б) экзатэрмічная хімічная рэакцыя?

7. Як уплывае памяншэнне аб’ёму сістэмы на стан раўнавагі рэакцый, пры працяканні якіх агульная колькасць (моль) газападобных прадуктаў павялічваецца?

8. У які бок зрушыцца хімічная раўнавага 2 SO subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space straight O subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space rightwards arrow over leftwards arrow space 2 SO subscript 3 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space Q:

  • а) пры ахалоджванні рэакцыйнай сумесі;
  • б) пры павелічэнні канцэнтрацыі кіслароду;
  • в) пры выкарыстанні каталізатара;
  • г) пры павелічэнні ціску?

9. У які бок зрушыцца хімічная раўнавага ў сістэме straight C subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space CO subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space rightwards arrow over leftwards arrow space 2 СO subscript left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space – space Q:

  • а) пры павелічэнні тэмпературы;
  • б) пры павелічэнні аб’ёму сістэмы (памяншэнні ў ёй ціску);
  • в) пры павелічэнні канцэнтрацыі чаднага газу?

10. У закрытую пасудзіну змясцілі сумесь SO2 і О2 з канцэнтрацыяй 0,04 і 0,03 моль/дм3 адпаведна. Пасля ўстанаўлення раўнавагі ў рэакцыйнай сумесі 2 SO subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space straight O subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space rightwards arrow over leftwards arrow space 2 SO subscript 3 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript у пасудзіне ўтварыўся SO3, канцэнтрацыя якога — 0,025 моль/дм3. Вызначце раўнаважныя канцэнтрацыі SO2 і О2.