§ 22. Хімічная раўнавага

Уплыў каталізатара

Навошта ў раўнаважных рэакцыях выкарыстоўваюцца каталізатары?

Каталізатары адначасова павялічваюць скорасці прамой і зваротнай рэакцый, гэта значыць паскараюць набліжэнне раўнавагі.

Каталізатары не ўплываюць на становішча хімічнай раўнавагі, паколькі ў роўнай ступені паскараюць як прамую, так і зваротную рэакцыі.

Так, на малюнку 49 на с. 120 відаць, што без каталізатара стан раўнавагі пры 450 °С для рэакцыі сінтэзу HI дасягаецца на працягу гадзіны. Пры выкарыстанні каталізатара раўнавага ў гэтай рэакцыі дасягаецца за секунды нават пры тэмпературы каля 350 °С.