§ 22. Хімічная раўнавага

Уплыў канцэнтрацыі рэчываў

Хімічную раўнавагу можна зрушыць, змяняючы канцэнтрацыю рэчываў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі. У сістэме пастаяннага аб’ёму павелічэнне канцэнтрацыі аднаго з рэчываў раўназначнае яго дадаванню ў рэакцыйную сумесь, а памяншэнне канцэнтрацыі рэчыва раўназначнае яго выдаленню з рэактыўнай сумесі.

Разгледзім уплыў змянення канцэнтрацыі на стан раўнавагі рэакцыі: а straight А space plus space b straight В space rightwards arrow over leftwards arrow space с straight С space plus space d straight D.

Пры павелічэнні канцэнтрацыі аднаго або абодвух зыходных рэчываў А і В скорасць прамой рэакцыі ўзрастае. Гэта прыводзіць да зрушвання раўнавагі ўправа і назапашвання прадуктаў рэакцыі (C і D).

Пры павелічэнні канцэнтрацыі аднаго або абодвух прадуктаў рэакцыі С і D скорасць зваротнай рэакцыі ўзрастае, што прыводзіць да зрушвання раўнавагі ўлева і назапашвання зыходных рэчываў А і В.

Пры павелічэнні канцэнтрацыі зыходных рэчываў хімічная раўнавага зрушваецца ўправа, а пры іх памяншэнні — улева.

Пры павелічэнні канцэнтрацыі прадуктаў рэакцыі хімічная раўнавага зрушваецца ўлева, а пры іх памяншэнні — управа.

Прыклад 1. Вызначце, у які бок зрушыцца хімічная раўнавага рэакцыі

straight N subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space 3 straight H subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space rightwards arrow over leftwards arrow space 2 NH subscript 3 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space plus space Q colon

  • а) пры павелічэнні канцэнтрацыі азоту;
  • б) пры памяншэнні канцэнтрацыі вадароду;
  • в) пры памяншэнні канцэнтрацыі аміяку.

Аб’ём сістэмы пастаянны.

Рашэнне. Паколькі азот — зыходнае рэчыва, то пры павелічэнні яго канцэнтрацыі ўзрасце скорасць прамой рэакцыі, раўнавага зрушыцца ўправа, у бок утварэння NH3.

Паколькі вадарод — зыходнае рэчыва, то пры памяншэнні яго канцэнтрацыі скорасць прамой рэакцыі панізіцца, раўнавага зрушыцца ўлева.

Паколькі аміяк — гэта прадукт рэакцыі, то пры памяншэнні яго канцэнтрацыі скорасць зваротнай рэакцыі паменшыцца, раўнавага зрушыцца ўправа, у бок яго ўтварэння.