§ 22. Хімічная раўнавага
Уплыў тэмпературы
З тэрмахімічных ураўненняў, запісаных у выглядзе:
вынікае, што прамая рэакцыя сінтэзу HI ідзе з вылучэннем цеплаты, а зваротная — з паглынаннем такой ж колькасці цеплаты.
Пры павышэнні тэмпературы хімічная раўнавага зрушваецца ў напрамку эндатэрмічнай рэакцыі, пры паніжэнні — у напрамку экзатэрмічнай.
Пры павышэнні тэмпературы ў раўнаважнай сістэме ў большай ступені павялічваецца скорасць рэакцыі распаду HI з паглынаннем цеплаты. Так аслабляецца награванне і памяншаецца колькасць падведзенай цеплаты (табл. 15).
Табліца 15. Раўнаважнае ўтрыманне HI(г) у сумесі з зыходнымі колькасцямі H2(г) і I2(г)
Тэмпература, °С | 100 | 200 | 300 | 400 | 500 | 600 | 700 |
Утрыманне HI, % | 90 | 86 | 83 | 81 | 79 | 76 | 73 |