§ 21. Фактары, якія ўплываюць на скорасць хімічных рэакцый

Пытанні, заданні, задачы

1. Укажыце размяшчэнне магнію, цынку, жалеза і медзі ў радзе актыўнасці металаў. Як гэта адбіваецца на скорасці іх рэакцыі з растворамі кіслот?

2. Чаму для працякання хімічнай рэакцыі, як правіла, недастаткова простага сутыкнення часціц рэагентаў? Якія працэсы папярэднічаюць утварэнню новых сувязей у прадуктах рэакцыі?

3. Што такое энергія актывацыі рэакцыі? Чаму малекулы рэагентаў, якія маюць запас энергіі меншы, чым Еа, не ўступаюць у хімічную рэакцыю?

4. Прапануйце шляхі павелічэння скорасці рэакцыі:

2Al(OH)3 = Al2O3 + 3H2O – Q.

5. Чаму скорасць большасці рэакцый узрастае пры павышэнні тэмпературы?

6. Чаму многія лекі захоўваюць у халадзільніку?

7. Якія рэчывы называюцца каталізатарамі? Прывядзіце прыклады вядомых вам рэакцый, якія працякаюць у прысутнасці каталізатараў.

8. Пералічыце ўсе фактары, якія павялічваюць скорасць рэакцыі сінтэзу аміяку:

3 straight H subscript 2 space plus space straight N subscript 2 not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with 400 minus 500 space degree straight C comma space Fe comma space p on top 2 NH subscript 3 space plus space Q.

9. У закрытай пасудзіне пастаяннага аб’ёму працякае хімічная рэакцыя: А(г) + Б(г) = В(г). Да пачатку рэакцыі малярная канцэнтрацыя A складала 5 моль/дм3. Скорасць рэакцыі па рэчыве А роўная 0,06 моль/(дм3 ∙ с). Разлічыце канцэнтрацыю рэчыва A праз 20 с пасля пачатку рэакцыі.

10. У хімічны рэактар аб’ёмам 50 дм3 увялі газападобнае рэчыва А колькасцю 20 моль і газападобнае рэчыва Б колькасцю 60 моль, паміж якімі адбылася рэакцыя А(г) + 2Б(г) = В(г). Праз 3 мінуты канцэнтрацыя рэчыва А паменшылася напалову. Вызначце скорасць расходавання рэчыва Б.

Павышаны ўзровень
Павышаны ўзровень
§ 21.1