§ 20. ПРЫЧЫНЫ І СУТНАСЦЬ ПРАБЛЕМЫ ВЫЧАРПАННЯ МІНЕРАЛЬНА-СЫРАВІННЫХ РЭСУРСАЎ

icon Падвядзём вынікі. Вычарпанне мінеральна-сыравінных рэсурсаў з’яўляецца адной з глабальных праблем чалавецтва. Сукупнасць прыродных рэсурсаў тэрыторыі, якія выкарыстоўваюцца або могуць быць рэальна ўжытыя ў гаспадарчай дзейнасці, вызначае …, які можа змяняцца ў працэсе прыродакарыстання. На колькі чалавецтву хопіць таго ці іншага рэсурсу, дазваляе ацаніць … . Вылучаюцца тры групы краін па рэсурсазабяспечанасці: …, …, … .

icon Праверым свае веды. 1. У чым заключаецца сутнасць праблемы вычарпання мінеральна-сыравінных рэсурсаў? 2. Што такое прыродна-рэсурсны патэнцыял тэрыторыі? 3. Што такое рэсурсны цыкл? Якія цыклы існуюць?

icon Ад простага да складанага. 1. Чаму праблема вычарпання мінеральна-сыравінных рэсурсаў, якая не з’яўляецца вострай для асобных краін, мае глабальны характар? 2. Чаму на нафтавых рынках ідзе хвалепадобнае змяненне цэн на чорнае золата? 3. Пошукі карысных выкапняў праводзяцца ў двух напрамках — «ушырыню» і «ўглыб». Што гэта азначае? У якіх краінах свету пераважаюць такія напрамкі?

icon Ад тэорыі да практыкі. 1. Складзіце схему аднаго з рэсурсных цыклаў (на ваш выбар). 2. Падрыхтуйце міні-сачыненне «Як зменіцца роля мінеральных рэсурсаў у развіцці эканомікі свету ў будучыні?».

icon

Web-ресурсы.
Матэрыялы аб мінеральных рэсурсах свету Брытанскай геалагічнай службы.