§ 8. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ГІДРАСФЕРЫ

Асноўныя геаэкалагічныя функцыі гідрасферы і яе значэнне для жыцця людзей. Вада забяспечвае дзеянне ўсіх працэсаў у чалавечым арганізме. Кісларод і пажыўныя рэчывы дастаўляюцца да ўсіх клетак пры дапамозе вадкасці. Вада забяспечвае рэгуляцыю тэмпературнага рэжыму, удзельнічае ў працэсе пераўтварэння ежы ў энергію, выводзіць з арганізма шлакі, дапамагае ў засвойванні пажыўных рэчываў, а таксама выконвае мноства іншых неабходных функцый.

iconКлуб географаў-знаўцаў. Без вады чалавек, жывёлы, расліны не могуць існаваць на Зямлі. Яшчэ ў VI ст. да н. э. старажытнагрэчаскі матэматык і філосаф Фалес Мілецкі меркаваў, што вада з’яўляецца першаснай асновай жыцця на Зямлі (мал. 40-1).

img
Мал. 40-1. Колькасць вады ў арганізме чалавека