Уводзiны

icon

Падвядзём вынікі. Глабальныя праблемы чалавецтва — гэта сукупнасць … . Асноўныя крытэрыі глабальных праблем: …, …, … . Павялічваецца роля геаграфіі як навукі ў вырашэнні глабальных праблем чалавецтва, бо яна рэгулюе ўзаемаадносіны … і … . Вырашэнне глабальных праблем чалавецтва павінна ажыццяўляцца на аснове … падыходу.

icon
Праверым свае веды. 1. Што ўяўляюць з сябе глабальныя праблемы чалавецтва? 2. Якія асноўныя крытэрыі выяўлення галоўных глабальных праблем чалавецтва? 3. Якія групы праблем існуюць у цяперашні час? 4. Які падыход з’яўляецца галоўным пры вырашэнні глабальных праблем чалавецтва?
icon
Ад простага да складанага. 1. Чаму ў апошнія дзесяцігоддзі XX ст. глабальныя праблемы чалавецтва сталі найбольш актуальнымі? 2. Чаму важна сумесна разглядаць глабальныя і рэгіянальныя праблемы чалавецтва? 3. У чым сутнасць геаграфічнага падыходу да вырашэння глабальных праблем чалавецтва?
icon
Ад тэорыі да практыкі. 1. Уявіце, што перад вамі стаіць задача па стварэнні калектыву навукоўцаў для вырашэння адной з глабальных праблем (на ваш выбар). Прадстаўнікоў якіх навук вы запросіце ў каманду? Якія функцыі будзе выконваць кожны з членаў створанага вамі калектыву? 2. Як вы можаце паўплываць на вырашэнне глабальных праблем чалавецтва?
icon

Web-рэсурсы.
Праграма ААН па навакольным асяроддзі.

Міжнародны саюз аховы прыроды. Прыродныя рашэнні.

Еўрапейскае агенцтва па навакольным асяроддзі.