§ 2. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм

2.2. Інтэрфейс асяроддзя праграміравання

Поўнае акно асяроддзя праграміравання Delphi можна паглядзець у Дадатку.

Разгледзім асноўныя элементы.

Асноўнае меню і панэль хуткага доступу (прыклад 2.4) змяшчаюць асноўныя каманды для кіравання праектам: захаванне, загрузка, выкананне і інш.

Форма (прыклад 2.5) служыць для візуальнага адлюстравання акна дадатку. У час праектавання дадатку на форме адлюстроўваецца сетка з пунктаў, што дазваляе выраўноўваць кампаненты, якія змяшчаюцца на форму.

Інспектар аб'ектаў (прыклад 2.6) адлюстроўвае ўласцівасці (ці падзеі) выбранага аб'екта.

У левым слупку ўкладкі Properties пералічаны ўсе ўласцівасці аб'екта, якімі карыстальнік можа кіраваць пры праектаванні дадатку, у правым слупку паказаны значэнні ўласцівасцей, якія могуць выбірацца са спіса ці ўводзіцца з клавіятуры.

Укладка Events змяшчае спіс падзей, вызначаных для аб'екта. Для кожнай падзеі можа быць вызначаны свой апрацоўшчык. Калі апрацоўшчык для падзеі вызначаны, насупраць падзеі будзе прапісана імя працэдуры (функцыі) апрацоўшчыка.

Палітра кампанентаў (прыклад 2.7) змяшчае спіс візуальных кампанентаў, аб'яднаных у групы. Раскрыццё групы адбываецца па пстрычцы на значок  

Прыклад 2.4. Меню і панэль хуткага доступу:

Прыклад 2.5. Форма:

Прыклад 2.6. Інспектар аб'ектаў. Адлюстроўваюцца ўласцівасці формы:

Прыклад 2.7. Палітра кампанентаў: