§ 2. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Інфармацыйныя тэхналогіі. 11 клас (Базавы ўзровень) |
Книга: | § 2. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Воскресенье, 24 Ноябрь 2024, 07:51 |
Работа па стварэнні аконных дадаткаў разглядаецца ў асяроддзі праграміравання Delphi[1].
2.1. Структура праекта
Пры стварэнні аконнага дадатку працуюць з праектам, які складаецца з некалькіх файлаў. У розных асяроддзях праграміравання праект можа складацца з рознай колькасці файлаў. Абавязковымі файламі (прыклад 2.1) з'яўляюцца наступныя:
Файлы аднаго праекта звычайна захоўваюцца ўнутры асобнай папкі. Пры кампіляцыі дадатку ствараецца папка Win32 (ці Win32 = win32), у якой будзе захаваны файл з расшырэннем exe і імем, што супадае з імем праекта. Гэты файл запусціць працуючы дадатак без загрузкі асяроддзя праграміравання. (Як скампіляваць дадатак, каб яго можна было запусціць на камп'ютары, на якім не ўстаноўлена асяроддзе праграміравання Delphi, гл. у Дадатку.) Для стварэння праекта ў асяроддзі Delphi неабходна выканаць каманду File → New ► Windows VCL Applications – Delphi Пасля стварэння неабходна захаваць усе файлы праекта (прыклад 2.3). |
Прыклад 2.1. Файлы праекта: Прыклад 2.2. Стварэнне праекта ў Delphi: Прыклад 2.3. Захаванне файлаў і выкананне праекта:
Выгляд акна дадатку: |
2.2. Інтэрфейс асяроддзя праграміравання
Поўнае акно асяроддзя праграміравання Delphi можна паглядзець у Дадатку. Разгледзім асноўныя элементы. Асноўнае меню і панэль хуткага доступу (прыклад 2.4) змяшчаюць асноўныя каманды для кіравання праектам: захаванне, загрузка, выкананне і інш. Форма (прыклад 2.5) служыць для візуальнага адлюстравання акна дадатку. У час праектавання дадатку на форме адлюстроўваецца сетка з пунктаў, што дазваляе выраўноўваць кампаненты, якія змяшчаюцца на форму. Інспектар аб'ектаў (прыклад 2.6) адлюстроўвае ўласцівасці (ці падзеі) выбранага аб'екта. У левым слупку ўкладкі Properties пералічаны ўсе ўласцівасці аб'екта, якімі карыстальнік можа кіраваць пры праектаванні дадатку, у правым слупку паказаны значэнні ўласцівасцей, якія могуць выбірацца са спіса ці ўводзіцца з клавіятуры. Укладка Events змяшчае спіс падзей, вызначаных для аб'екта. Для кожнай падзеі можа быць вызначаны свой апрацоўшчык. Калі апрацоўшчык для падзеі вызначаны, насупраць падзеі будзе прапісана імя працэдуры (функцыі) апрацоўшчыка. Палітра кампанентаў (прыклад 2.7) змяшчае спіс візуальных кампанентаў, аб'яднаных у групы. Раскрыццё групы адбываецца па пстрычцы на значок . |
2.3. Работа з формай
Форма з'яўляецца аб'ектам, служыць для візуальнага адлюстравання акна дадатку. Як любы аб'ект, форма валодае ўласцівасцямі (прыклад 2.8).
Для стварэння апрацоўшчыка падзей формы неабходна ў інспектары аб'ектаў перайсці на ўкладку Events, выбраць падзею. Працэдура апрацоўшчык генеруецца аўтаматычна пры двайным кліку мышшу ў пустым радку насупраць выбранай падзеі. Пасля гэтага асяроддзе пераключаецца на старонку, на якой пішацца код (прыклад 2.9). Імя працэдуры-апрацоўшчыка складаецца з назвы кампанента, над якім адбываецца падзея, і назвы падзеі (FormClick). Для пераключэння паміж акном праграмнага кода і канструктарам дызайну формы можна выкарыстаць наступныя магчымасці:
Пры стварэнні працэдур-апрацоўшчыкаў уласцівасці аб'ектаў можна змяняць шляхам напісання праграмнага кода. Зварот да ўласцівасцей аб'екта адбываецца з выкарыстаннем знака «.». Спачатку запісваецца імя аб'екта, потым, пасля кропкі, імя ўласцівасці. Напрыклад, для ўстаноўкі колеру формы неабходна запісаць наступную каманду: Form1.Color := clAqua; Сістэма Delphi дазваляе спрасціць увод складаных імёнаў у код праграмы. Пасля таго як вы набераце Form1, на экране з'явіцца спіс з усімі ўласцівасцямі і метадамі, якія належаць да аб'екта Form1 (прыклад 2.10). Прыклад 2.11. Стварыць апрацоўшчык падзеі для пстрычкі левай клавішай мышы па форме, у выніку якой колер формы павінен памяняцца на чырвоны (працягнуць работу з прыкладам 2.8). Этапы выканання задання
|
Прыклад 2.8. Змяненне ўласцівасцей формы ў інспектары аб'ектаў:
Пасля змянення значэнняў уласцівасцей у інспектары аб'ектаў зменіцца знешні выгляд формы: Прыклад 2.9. Стварэнне апрацоўшчыка падзеі OnClick (клік левай клавішай мышы) для формы. 1. Выбар падзеі ў інспектары: 2. Акно праграмнага кода з устаўленым апрацоўшчыкам: Прыклад 2.10. Падказка сістэмы пры ўводзе ўласцівасцей аб'екта: Калі вы ўведзяце першыя літары назвы ўласцівасці (метаду), то ў спісе застануцца толькі тыя ўласцівасці і метады, назвы якіх пачынаюцца на гэтыя літары. Пасля чаго патрэбную ўласцівасць можна ўставіць у праграму пстрычкай мышы ці націсканнем клавішы Enter. Калі спіс не з'явіўся, яго можна выклікаць камбінацыяй клавіш Ctrl + прабел. Прыклад 2.11. Код працэдуры-апрацоўшчыка:
Для таго каб пераканацца ў правільнасці работы праграмы, неабходна запусціць праект і праверыць, што пры выкананні пстрычкі мышшу па форме яе колер змяняецца на чырвоны. Форма пасля запуску праекта: Форма пасля пстрычкі мышы па ёй: |
Пытанні да параграфа
1. Якія элементы асяроддзя Delphi адлюстроўваюцца на экране пры загрузцы асяроддзя? 2. Якія файлы ўваходзяць у склад дадатку, што ствараецца ў Delphi? 3. Для чаго прызначана форма? 4. Для чаго выкарыстоўваюць інспектар аб'ектаў? 5. Якія ўласцівасці форм вы можаце назваць? 6. Як стварыць апрацоўшчык падзеі? |
Практыкаванні
1. Унясіце змяненні ў праект з прыкладу 2.11 так, каб колер формы змяняўся выпадкова. Для задання колеру выпадковым чынам можна выкарыстаць функцыю RGB(random(256), random(256), random(256)).
2. Стварыце праект, у якім пры двайным кліку мышы па форме яе памеры будуць павялічвацца на 5.
- Стварыце і захавайце ў новай папцы праект.
- Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 2.
- Стварыце апрацоўшчык падзеі мышы OnDblClick.
- Для змянення шырыні формы і вышыні формы можна выкарыстаць каманды:
Form1.Width := Form1.Width + 5;
Form1.Height := Form1.Height +5; - Захавайце змяненні ў праекце.
- Запусціце праект і праверце яго работу.
3. Стварыце праект, у якім колер формы будзе змяняцца пры навядзенні на яе мышкі, напрыклад, з жоўтага на зялёны.
- Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 3.
- Устанавіце жоўты колер формы.
- Стварыце апрацоўшчыкі для дзвюх падзей мышы: OnMouseEnter і OnMouseLeave.
- У кодзе падзеі OnMouseEnter устанавіце зялёны (clGreen) колер формы, а ў кодзе падзеі OnMouseLeave — жоўты (clYellow).
- Захавайце змяненні ў праекце.
- Запусціце праект і праверце яго работу.