§ 2. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм

2.1. Структура праекта

Пры стварэнні аконнага дадатку працуюць з праектам, які складаецца з некалькіх файлаў. У розных асяроддзях праграміравання праект можа складацца з рознай колькасці файлаў. Абавязковымі файламі (прыклад 2.1) з'яўляюцца наступныя:

  • файл формы (1), які змяшчае апісанне знешняга выгляду акна дадатку;
  • файл праграмнага модуля (2), які ўключае ў сябе апісанне функцый-апрацоўшчыкаў для аб'ектаў, змешчаных на форме;
  • файл праекта (3), які дазваляе звязаць структурныя элементы праекта паміж сабой

(Разгледзім прыклад 2.1) 

Файлы аднаго праекта звычайна захоўваюцца ўнутры асобнай папкі. Пры кампіляцыі дадатку ствараецца папка Win32 (ці Win32 = win32), у якой будзе захаваны файл з расшырэннем exe і імем, што супадае з імем праекта. Гэты файл запусціць працуючы дадатак без загрузкі асяроддзя праграміравання. (Як скампіляваць дадатак, каб яго можна было запусціць на камп'ютары, на якім не ўстаноўлена асяроддзе праграміравання Delphi, гл. у Дадатку.)

Для стварэння праекта ў асяроддзі Delphi неабходна выканаць каманду 

File New ► Windows VCL Applications – Delphi

(прыклад 2.2).

Пасля стварэння неабходна захаваць усе файлы праекта (прыклад 2.3).

Прыклад 2.1. Файлы праекта:

Прыклад 2.2. Стварэнне праекта ў Delphi:

Прыклад 2.3. Захаванне файлаў і выкананне праекта:

  1. Стварыць папку з імем Primer1.
  2. Захаваць праект: File → Save Project As…
  3. Даць праграмнаму модулю імя for_primer1 (расшырэнне pas прыпісваецца аўтаматычна).
  4. Даць праекту імя Primer1 (расшырэнне dproj прыпісваецца аўтаматычна).
  5. Запусціць праект на выкананне (кнопкі  на панэлі хуткага доступу ці клавіша  F9).

Выгляд акна дадатку: