§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення

13.6. Імпарт мадэляў у 3D-рэдактар

Для стварэння інтэр'еру ўстанавiць варта камп'ютарныя блокі на камп'ютарны стол, аб'яднаць гэтую камбінацыю ў групу, а затым ужо расстаўляць у камп'ютарным класе.

Каб сабраць мадэлі з розных файлаў у адным акне малявання 3D-рэдактара, існуюць дзве магчымасці.

  1. Розныя мадэлі можна адкрыць адначасова ў розных вокнах 3D-рэдактара Google SketchUp, вылучыць іх там па адной і капіраваннем перанесці ў акно для зборкі.
  2. Можна патрабаваныя для зборкі мадэлі імпартаваць з файлаў у адно акно рэдактара (прыклад 13.21).

Пры імпарце мадэлі 3D-рэдактар аўтаматычна пераходзіць у рэжым перамяшчэння групы з інструментам  Переместить. Устаўляемая група замацоўваецца за паказальнікам мышы і перамяшчаецца за ім. Каб устанавіць такую мадэль у акне, неабходна зрабіць пстрычку мышшу і націснуць клавішу Esc клавіятуры.

Выкарыстоўваючы імпартаванне, збярэм у адным акне рэдактара мадэлі камп'ютарнага стала і ўстройств камп'ютара (прыклад 13.22).

3D-малюнак працоўнага месца можна палепшыць, калі камандай меню Вид  Стиль края выклікаць дадатковае меню і ў ім выбраць пункт Края, а затым паўтарыць каманду і выбраць пункт Профили.

Захаваем мадэль працоўнага месца вучня ў файле з імем Рабочее место.skp.

Прыклад 13.21. Імпарт мадэляў з файлаў арганізуецца камандай меню Файл → Импорт… . Адкрываецца дыялогавае акно Открыть, якое мае выгляд дыялогавага акна пры выкарыстанні каманды меню Файл  Открыть … У дыялогавым акне выбіраецца файл з патрабаванай мадэллю і робіцца пстрычка па кнопцы Открыть.

Аб'екты ў імпартаваным файлу аўтаматычна ўтвараюць групу, нават калі групы не было.

Прыклад 13.22. Запускаем 3D-рэдактар і адкрываем у ім файл Компьютерный стол.skp. 3D-рэдактар разам з мадэллю атрымлівае наладу на вымярэнні ў сантыметрах.

Імпартуем файл Компьютер.skp.

Зборка мэблі і абсталявання працоўнага месца вучня патрабуе пэўных навыкаў. Няўдалыя спробы перамяшчэння аб'ектаў адмяняюцца камбінацыяй Ctrl + z.