§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення

13.1. Стварэнне мадэлі камп'ютарнага стала

Пераходзім да стварэння мадэляў прадметнага напаўнення інтэр'еру мэбляй. Ствараць гэтыя мадэлі варта ў новых файлах, зноў наладжваючы 3D-рэдактар на вымярэннi ў сантыметрах (гл. п. 12.2). Сабраць разам мадэлі, створаныя ў розных файлах, не складзе вялікай працы.

Пачнем з мадэлі камп'ютарнага стала (прыклад 13.1). Выводзім прамавугольнік стальніцы (памерам 90×60 см) і інструментам  Тяни/Толкай падымаем яго грань на 1,6 см (на таўшчыню мэблевай драўняна-стружкавай пліты — ДСП).

На верхняй мяжы стальніцы будуем разметачныя лініі пад бакавыя панэлі: у 5 см ад задняга краю стальніцы, у 1 см ад пярэдняга краю і ў 0,2 см ад бакавых краёў.

Унутры прамавугольніка разметкі ўздоўж кароткіх яго бакоў выводзім прамавугольнікі шырынёй 1,6 см і выцягваем левы ўверх на 75,4 см, улічваючы таўшчыню стальніцы. Разметачныя лініі выдаляем (прыклад 13.2).

На ўнутраным боку бакавой панэлі ствараем разметку: ад ніжняга краю — 6 см, 22,6 см і 73,4 см, ад правага краю — 1,8 см. Ад ліній разметкі (уверх ці направа) будуем прамавугольнікі таўшчынёй 1,6 см (прыклад 13.3).

Выдаляем разметку. Ніжні і правы прамавугольнікі выцягваем на 86,4 см, астатнія — на 24 см. Край верхняй паліцы выцягваем яшчэ на 1,6 см з нарошчваннем (уключаецца клавішай Ctrl) (прыклад 13.4).

Верхнюю грань атрыманага бруска выцягваем уверх на 0,4 см, а ніжнюю грань — уніз на 65,6 см. Затым выцягваем уверх на 75,4 см прамавугольнік, пакінуты на стальніцы для правай бакавой панэлі.

Стыкі панэляў можна падправіць інструментамі  Ластик и   Линия.

Засталося заліць мадэль стала тэкстурай дрэва або колерам (прыклад 13.5).

Прыклад 13.1. Будзем мадэляваць камп'ютарны стол вышынёй 77 см з паліцай пад клавіятуру.

Прыклад 13.2. Мадэль стала пасля ўстаноўкі левай бакавой панэлі:

Прыклад 13.3. Левая панэль стала з прамавугольнікамі-асновамi:

Прыклад 13.4. Пабудаваны «брусок» на бакавой грані верхняй паліцы:

Прыклад 13.5. Інструментам  Выделение вылучаем усе дэталі стала і заліваем матэрыялам (тэкстурай або колерам) з дапамогай інструмента  Заливка. Зафарбоўваюцца адразу ўсе дэталі.