§ 13. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэлі прадметнага напаўнення

13.4. Мадэль клавіятуры

Пабудову мадэлі клавіятуры пачнем з стварэння яе заснавання (прыклад 13.13).

Для мадэлявання інтэр'еру падрабязную мадэль з мноствам клавіш можна не будаваць. Вылучым на клавіятуры толькі асноўныя групы клавіш (прыклад 13.14).

Асноўны колер клавіятуры — чорны, але, каб дэталі малюнка не зліваліся, можна заснаванне клавіятуры заліць цёмна-шэрым колерам, а групы клавіш — чорным (прыклад 13.15).

Напрыканцы варта вылучыць усю клавіятуру і аб'яднаць яе часткі ў групу.

Прыклад 13.13. Будзем будаваць мадэль клавіятуры, якая мае заснаванне з памерамі 45×15 см і таўшчынёй 1,5 см. Будзем таксама лічыць, што клавішы выступаюць над заснаваннем на 0,4 см.

Прыклад 13.14. Памеры груп клавіш клавіятуры прыведзены на малюнку.

Прыклад 13.15. Заліўка колерам: