Проза

Пытанні

1. Абгрунтуйце назву рамана А. Савіцкага «Пісьмо ў Рай». Якія жыццёвыя выпрабаванні падштурхнулі лірычнага героя рамана-споведзі пісаць ліст да бацькі ў Рай?
1-1. Чым быў выкліканы зварот В. Карамазава да лёсу беларускіх мастакоў? Якія рысы характару В. Бялыніцкага-Бірулі, яго пейзажнай палітры прывабліваюць В. Карамазава? Паразважайце над сэнсам апавядання жывапісца «Кіслячыха», змешчанага ў канцы аповесці-эсэ В. Карамазава «Крыж на зямлі і поўня ў небе».
2. Патлумачце назву навелы У. Сцяпана «Адна капейка» і вызначце яе філасофскі змест.
2-1. Які гістарычны перыяд паказаны ў рамане Л. Дайнекі «Меч князя Вячкі»? Ахарактарызуйце гэту эпоху, звярнуўшыся да звестак з урокаў гісторыі Беларусі.
2-2. Зрабіце параўнальную характарыстыку вобразаў князя Вячкі і князя Уладзіміра. Чаму пры стварэнні вобраза полацкага князя Уладзіміра аўтар адышоў ад гістарычнай праўды?
2-3. Даследчыкі творчасці Л. Дайнекі адзначаюць майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы вобразаў захопнікаў. Вызначце спосабы стварэння характараў Альберта і Генрыха.
3. Падзеі якога часу адлюстраваны ў рамане І. Чыгрынава «Вяртанне да віны»? Як яны паўплывалі на прыватны выбар герояў?
4. Дайце ацэнку паводзінам Дзяніса Зазыбы і Радзівона Чубара. Чым адрозніваюцца іх жыццёвыя філасофіі? У чым бачаць сваю віну героі рамана?
5. Пра якія жыццёвыя віры Несцяровіча расказаў І. Навуменка ў аповесці «Вір»?
6. Як у аповесці Я. Сіпакова «Кулак» паказана атмасфера 1930-х гадоў? Паразважайце, у чым трагізм лёсу Ціта Ворашня.
7. Падумайце, які сэнс укладвае герой у слова «гаспадар». Растлумачце, якую сэнсавую нагрузку выконвае плач-галашэнне герояў у пачатку і ў канцы аповесці «Кулак» Я. Сіпакова.
8. Параўнайце аўтарскую пазіцыю В. Быкава і Я. Сіпакова пры выяўленні драматызму 1930-х гадоў.
8-1. Карыстаючыся інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце прэзентацыю рэпрадукцый карцін В. Бялыніцкага-Бірулі. Падбярыце музыку і радкі з пейзажнай лірыкі да твораў мастака.
9. Падрыхтуйце буктрэйлер паводле аднаго з твораў сучаснай беларускай прозы.
10. Падрыхтуйце прэзентацыю «Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай прозе».