Паэзія

Пытанні

1. Якімі храналагічнымі межамі акрэсліваецца сучасны перыяд у развіцці паэзіі? Якія пакаленні, стылі і напрамкі можна вылучыць у сучаснай паэзіі?
2. Расстаўце ў храналагічным парадку прозвішчы аўтараў і назавіце іх творы, якія вас найбольш уразілі: Максім Танк, Рыгор Барадулін,Алесь Разанаў, Яўгенія Янішчыц, Янка Сіпакоў, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Міхась Пазнякоў.
3. Назавіце адзнакі наватарскіх жанравых і тэматычных пошукаў аднаго з прадстаўнікоў сучаснай беларускай паэзіі (на выбар).
4. Ахарактарызуйце жанрава-тэматычнае багацце паэзіі аднаго з сучасных паэтаў (на выбар).
5. Напішыце рэферат на адну з прапанаваных тэм: «Сучасная беларуская паэзiя: жанравая палiтра, лiрычны герой», «Фiласофская плынь у сучаснай беларускай паэзii», «Жанравыя пошукі сучаснай беларускай паэзіі: традыцыі і наватарства».
6. Складзіце міні-анталогію з вершаў сучасных паэтаў, прадумайце афармленне вокладкі, напішыце анатацыю да яе або анталогію «Сучасная жаночая паэзія», а таксама прадмову да яе.
7. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на адну з наступных тэм: «Гістарычная тэматыка ў паэзіі Віктара Шніпа (Людмілы Рублеўскай, Алеся Пісьмянкова)», «Генадзь Пашкоў — майстар тропаў», «Біблейскія матывы ў сучаснай беларускай паэзіі (Мар’ян Дукса)», «Рамонкi для самотнай: лiрычная гераiня Раiсы Баравiковай у ранняй паэзii i вершах апошнiх гадоў».
8. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю, прысвечаную аднаму з сучасных паэтаў (на выбар).
9. Вывучыце верш на памяць (на выбар) з сучаснай беларускай паэзіі.