Лірыка

Пытанні

1. Якія тэмы і чаму сталі вызначальнымі ў творчасці М. Башлакова?
2. Паразважайце над суадноснасцю прыроднага і асобаснага духоўна-эмацыянальнага планаў у вершах «Заркапад» і «Рэха даўніх гадоў». Прывядзіце прыклады паўтораў у названых творах і вызначце іх мастацкую функцыю.
3. Вызначце асноўны пафас часткі «Радзіма...» з міні-паэмы і ўрыўка «Не будзьце раўнадушнымі ніколі», адзначце ролю сродкаў мастацкай выразнасці ў выяўленні аўтарскай пазіцыі.
4. Праслухайце песню «Лілея на цёмнай вадзе» на словы М. Башлакова (музыка Марыны Марозавай) у выкананні Аляксея Крэчата. Падбярыце некалькі візуальных выяў (малюнкаў, фотаздымкаў, графічных схем, анімацыі і г. д.), якія маглі б праілюстраваць выкананне гэтай песні, стаць яе відэарадам. Аргументуйце свой выбар.