Лірыка

Пытанні

1. Акрэсліце асноўныя адметнасці стылю творчасці А. Разанава.
2. У чым заключаецца ідэйны змест верша «У крузе»? Чаму «Слова» і «Чалавек», паўтараючыся, пішуцца з вялікай літары?
3. Асэнсуйце значэнні слоў «спадчына», «цяжар», «крылы» ў вершы А. Разанава «Спадчына». У чым заключаецца сутнасць выбару лірычнага героя ў творы?
4. Якія адметнасці горада выдзяляе аўтар у аднайменным творы?
4-1. Як вы разумееце сімволіку «гэтай зямлі» ў аднайменным вершы А. Разанава?
4-2. Паразважайце, як фанацыйныя1 асаблівасці дапамагаюць паэту раскрыць ідэйны змест у вершаказе «Барана».
5. Што дазваляе аднесці зном «Кожны народ мае...» да паэтычнай філасофіі?
6. Паразважайце, чаму А. Разанаў звярнуўся да перакладу твораў В. Хлебнікава. Параўнайце перастварэнні з арыгіналам.
7. Вывучыце на памяць верш А. Разанава «У крузе».

________________

1 Фанáцыя гучанне голасу і гукаў мовы.