ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Жанравыя пошукі сучаснай беларускай паэзіі: традыцыі і наватарства
Жанравыя пошукі сучаснай беларускай паэзіі: традыцыі і наватарства
Жанравыя пошукі сучаснай беларускай паэзіі: традыцыі і наватарства
Для сучаснага літаратурнага працэсу характэрна імкненне замацаваць і перадаць наступным пакаленням духоўны вопыт і творчыя прынцыпы папярэднікаў, а таксама ўзбагачэнне літаратурнай творчасці новымі тэмамі, жанрамі, героямі, мастацкімі сродкамі.
Традыцыя (ад лац. tradition — ‘перадача’) — пераемнасць у гісторыі літаратурнага працэсу, перадача культурна-мастацкага вопыту мінулага, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры. |
Традыцыя — гэта прысутнасць мінулага ў цяперашнім. Традыцыя забяспечвае пераемнасць літаратурнага працэсу. У мастацкай літаратуры ў працэсе яе працяглага развіцця традыцыйнымі становяцца тэмы, матывы, ідэі, вобразы.
Сучасныя беларускія паэты развіваюць набыткі былых пакаленняў творцаў і ўзбагачаюць мастацкае слова новымі жанрамі і формамі. Шырокае распаўсюджванне атрымалі класічныя жанры і формы: санет, трыялет, рандо, рандэль, газель, актава. Сучасная беларуская паэзія асвоіла складаныя вершаваныя формы вянка санетаў, вянка вянкоў санетаў. Цікавасць у сучасных творцаў выклікаюць так званыя нерыфмаваныя монастрофы: танка — монастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш, у якім першы і трэці радкі маюць пяць складоў, а астатнія — па сем; хоку (або хайку, хай-кай) — трохрадковы верш, які вылучыўся з танкі, па сутнасці, з’яўляецца яго скарочанай формай (у першым і трэцім радках — па пяць складоў, у другім — сем) і інш.
Разам з выкарыстаннем традыцыйных ствараюцца і новыя, аўтарскія жанры і формы.
Наватарства — гэта творчае развіццё пісьменнікам лепшых рыс творчай спадчыны папярэднікаў, узбагачэнне літаратуры новымі тэмамі, жанрамі, героямі, мастацкімі прыёмамі і сродкамі. |
Напрыклад, наватарства Максіма Танка ў галіне вершаскладання ў тым, што ён значна пашырыў выяўленчыя магчымасці беларускага верша: развіў далей традыцыйныя для нашай паэзіі танічную і сілабатанічную сістэмы вершаскладання і засвоіў свабодны верш.
Асаблівы ўклад у гэты працэс унёс А. Разанаў, дзякуючы якому наша паэзія ўзбагацілася квантэмамі, вершаказамі, зномамі, пункцірамі і інш. Гэта тлумачыцца найперш працэсам інтэлектуалізацыі нацыянальнай літаратуры, яе філасофскай змястоўнасцю.
Характэрнай з’явай сучаснай беларускай літаратуры з’яўляецца яе жанравая карэляцыя1, або ўзаемапранікненне. Так, на стыку хоку і танкі з’явіліся «ахвярынкі» і «ясачкі». Іх майстрам быў Р. Барадулін. Вось адна з яго «ясачак»:
Скон — нечаканны й чаканны плён. |
Надзвычай папулярным у апошні час стаў лімэрык —пяцірадковая форма верша, напісанага анапестам, у якім 1, 3, 5-ы радкі маюць трохстопны памер, а 2-і і 4-ы — двухстопны. Верш мае кананічную рыфмоўку — аабба, строга акрэслена ў ім і змястоўна-кампазіцыйная задача кожнага радка: першы — экспазіцыя, у якой чытач знаёміцца з героем; другі — своеасаблівая завязка, у якой паведамляецца пра пачатак дзеяння або даецца сціслая характарыстыка вобраза; трэці — развіццё дзеяння; чацвёрты — развязка; пяты — аўтарская ацэнка героя.
Пачатковец-празаік з Нясвіжу А. Хадановіч. |
Сённяшняя беларуская паэзія карыстаецца амаль усімі жанрамі і формамі, якія выпрацавала сусветная літаратура за доўгі шлях свайго развіцця і якія не страцілі сваёй актуальнасці ў сучасных творцаў і чытачоў.
__________
1 Карэля´цыя — узаемасувязь некалькіх паняццяў.