«Знак бяды»

Пытаннi

0-1. Што вам вядома з урокаў гісторыі пра драматызм даваеннага жыцця ў СССР?
1. У які час адбываліся апісаныя ў аповесці В. Быкава «Знак бяды» падзеі? Хто з галоўных герояў твора і чаму ў вас выклікае большую сімпатыю?
2. Карыстаючыся прыкладным планам характарыстыкі мастацкага вобраза персанажа, змешчаным на форзацы вучэбнага дапаможніка, падрыхтуйце аналіз вобразаў галоўных герояў аповесці.
3. Якіх этычных норм, прынцыпаў прытрымліваліся Пятрок і Сцепаніда? Абгрунтуйце, што яны — носьбіты традыцыйнай народнай маралі, хрысціянскай у сваёй аснове.
4. Паразважайце над прычынамі здрадніцтва паліцаяў. Як у творы выяўляюцца сувязі паміж ваенным часам і даваенным жыццём?
5. Чаму В. Быкава называюць пісьменнікам-псіхолагам? Якімі прыёмамі псіхалагічнага пісьма карыстаўся аўтар пры стварэнні вобразаў галоўных герояў, пана Яхімоўскага, паліцаяў?
5-1. Вызначце асаблівасці кампазіцыі аповесці «Знак бяды», ролю рэтраспекцый і назвы твора ў выяўленні аўтарскай пазіцыі.
6. Складзіце слоўнік умоўна-сімвалічных вобразаў твора і растлумачце іх сэнс.
6-1. Карыстаючыся матэрыяламі інтэрнэту, падрыхтуйце паведамленне «Трагедыйнасць лёсу старшыні ЦВК БССР Аляксандра Чарвякова».
7. Стварыце даследчы праект на адну з прапанаваных тэм: «Мастацкая інтэрпрэтацыя драматызму 1930-х гадоў у аповесці “Знак бяды”» або «Пятрок і Сцепаніда Багацькі як носьбіты беларускага нацыянальнага характару», «Знакі бяды і іх ідэйна-мастацкі сэнс у творы».
8. Паглядзіце мастацкі фільм «Знак бяды» (1986, рэжысёр Міхаіл Пташук). Параўнайце пісьменніцкае і рэжысёрскае бачанне трагедыі беларускага народа ў перадваенны і ваенны час.