§ 51. Фарміраванне ўяўленняў пра эвалюцыю чалавека. Месца чалавека ў заалагічнай сістэме
1. Якія погляды на паходжанне чалавека існавалі ў розныя эпохі? Які ўклад у развіццё ўяўленняў пра антрапагенез унёс Ж.-Б. Ламарк? Ч. Дарвін? 2. Ахарактарызуйце месца віду Чалавек разумны ў сістэме жывой прыроды. Пералічыце прыметы, на аснове якіх Чалавек разумны належыць да адпаведных таксонаў. 3. Якія прыметы даказваюць эвалюцыйную роднасць чалавека з іншымі прыматамі? 4. Назавіце якасныя адрозненні чалавека ад другіх млекакормячых, звязаныя з прамахаджэннем. 5. Якія асаблівасці чалавека звязаны з развіццём мыслення і маўлення? З працоўнай дзейнасцю? 6*. Як вы думаеце, якія станоўчыя і адмоўныя наступствы для чалавека выклікаў пераход яго эвалюцыйных продкаў ад перамяшчэння з выкарыстаннем чатырох канечнасцей да прамахаджэння? Адказ абгрунтуйце. |