§33–4. Ужыванне часціц НЕ і НІ

Практыкаванне 18

 Запішыце, выбіраючы з дужак не або ні. Растлумачце ўжыванне не, ні.

І. 1. Дарагі (не/ні) абед, а прывет. 2. (Не/ні) усякая маленькая рана скора гоіцца.сн 3. Мядком дружбы (не/ні) заменіш. 4. Які палец (не/ні) парэж, то ўсякаму баліць. 5. На лобе (не/ні) у кога не напісана, які ён. 6. Новых сяброў набывай, а старых (не/ні) забывай. 7. Дзе хвоя (не/ні) стаіць, а ўсё свайму бору шуміць. 8. Дружбу (не/ні) каменем цвёрдым, (не/ні) сцяною высокаю (не/ні) мераюць. 9. (Не/ні) села (не/ні) пала – падай кату сала. 10. Сябра за грошы (не/ні) купіш.

ІІ. (Не/ні) качка (не/ні) швачка; (не/ні) па кані (не/ні) па аглоблях; (не/ні) бэ (не/ні) мэ; (не/ні) з пер’я (не/ні) з мяса; (не/ні) да складу (не/ні) да ладу.

 Якія прыказкі можна аб’яднаць у тэму «Сяброўства»?

 Падрыхтуйце паведамленне на гэту тэму, выкарыстоўваючы адну з прыказак у якасці эпіграфа.