Печатать книгуПечатать книгу

§33–4. Ужыванне часціц НЕ і НІ

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: §33–4. Ужыванне часціц НЕ і НІ
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 16:07

Практыкаванне 13

Прачытайце вершы. Якой асноўнай думкай яны аб’яднаны?

Нішто не заменіць

Мора,

Нішто не заменіць

Горы...

Але ж і гэтыя дзівы

Нам не заменяць

Радзімы.

               У. Мазго.

Парог

Куды б цябе ні завяла далёкая дарога,

Не забывай ніколі ты бацькоўскага парога.

 

Ён нас заўсёды сустракаў і раніцой і ўпрыцем,

Успомні, як пераступаў яго малым ты дзіцем. 

 

І як калісьці, паўзунку, табе не ўраз скарыўся,

Калі ж асіліў ты яго, бы новы свет адкрыўся.

 

Яго сасновую спіну не кожны і прыкмеціць,

Мне ж пазразаныя сучкі', як быццам вочы, свецяць.

 

І помніцца, хоць многа год з таго ўжо адшугала,

Як з-за парога мы гасцей прыветліва віталі:

 

— Ды, калі ласка!.. Просім вас!..

Хутчэй за стол сядайце!..

А вось каб выгнаць за парог, я рэдка чуў у хаце.

 

Дык ведай жа, што свой парог і ў горы дапаможа,

Ніколі не пераступай парог чужы, варожы.

 

Куды б цябе ні завяла далёкая дарога,

Не забывай ніколі ты бацькоўскага парога!

                                                               П. Броўка.

Вызначце, калі часціца не надае адмоўнае значэнне асобным словам, а калі – усяму сказу.

 Раскрыйце значэнне слова асіліць.

Правіла

Часціца не надае адмоўнае значэнне ўсяму выказванню (калі стаіць перад дзеясловам-выказнікам) або асобным яго членам: Запас бяды не чыніць (Прыказка); Напрамак не зменіш (Ю. Голуб); Я сустракаю Цярэшку не ўпершыню (Т. Хадкевіч); Альберт Сцяпанавіч адказаў не адразу (Г. Аўласенка);  Але на Пычаў бераг трапіў не я першы (І. Чыгрынаў).

Паўтарэнне часціцы не ў сказе надае выказванню сцвярджальны сэнс (адна часціца не стаіць перад дзеясловам магчы, другая – перад інфінітывам): На свята ў гонар Дня Перамогі мы не маглі не прыйсці.

Сцвярджальны сэнс мае часціца не і ў сказах пытальна-клічнага тыпу: Дзе мы толькі не былі! Чаго толькі не бачылі!

Практыкаванне 14

Запішыце сказы, паставіўшы часціцу не спачатку перад першым, потым перад другім дзеясловам, затым перад абодвума дзеясловамі.

1. Я магу выканаць складанае заданне.

2. Таццяна можа адказаць на тэлефонны званок.

3. Мы можам узгадаць гэту падзею.

Вызначце, які сэнс маюць утвораныя сказы.

Практыкаванне 15

 Выкарыстоўваючы табліцу, падрыхтуйце паведамленне пра ўжыванне часціцы ні.

Часціца ні

адмаўленне

у сказах пры дапаўненні ў форме роднага склону

На небе ні хмурынкі.

 

у пабуджальных сказах

Ні з месца!

узмацненне адмаўлення

у сказах з часціцай не ці словамі няма, нельга, няможна

Няма ні воблачка.

Не чуваць ні гуку.

Максімава талака не адставала ад мяне ў лесе ні на крок (І. Навуменка).

узмацненне сцвярджэння

у складаназалежных сказах са словамі хто ні, хто б ні, што ні, што б ні, дзе ні, дзе б ні, куды ні, куды б ні і інш.

Вада вадою, колькі яе ні вары (Прыказка).

Што ні возьме, усё зробіць.

Куды ні зірні, знойдзеш плён працы нашых землякоў (Э. Луканскі).

няпэўнасць

у фразеалагізмах

ні рыба ні мяса, ні спору ні ўмалоту, ні сям ні там

Практыкаванне 16

Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Ні душы вакол (В. Казько). 2. Б..гуць гады як рысакі не супыніць і не стрыножыць. І позірк свой куды ні кінь усё хвалюе і тр..вожыць (М. Пазнякоў). 3. Трэба жыць як ця..ка б ні было (М. Башлакоў). 4. З сябрамі сябрую а вораг мой люты на твары ні ценю не ўбачыць пакуты (У. Шпадарук). 5. Нават ні адна ры..ка не варухнулася на ягоным тварыку (А. Рыбак). 6. Некалькі разоў я прыносіў труфелі дамоў і як ні ўпрошваў маці па..смажыць мне яна заўсёды іх выкідала (І. Навуменка). 7. Пад аховай векавых хвой тут не а..чувалася ні малейшага ветрыку (Я. Маўр). 8. Нідзе не чува..ь было ні голасу (І. Пташнікаў). 9. А заснуць нельга ні ў якім разе нават на с..кунду (І. Шамякін). 10. Пад раніцу вярну..ся. Ні жывы ні мёртвы (І. Шамякін).

Вызначце значэнне часціцы ні.

 Раскрыйце значэнні слоў рысак, стрыножыць.

Практыкаванне 17

Запішыце сказы, устаўляючы ў першай іх частцы патрэбную часціцу (не або ні).

1. Што пасадзіць, усё вырастае. 2. Куды паедзе, усюды знойдзе сяброў. 3. Колькі стараліся, нічога не атрымлівалася. 4. Хто прыходзіў у новы кінатэатр, кожны захапляўся прыгожымі глядзельнымі заламі.

Растлумачце свой выбар.

Практыкаванне 18

 Запішыце, выбіраючы з дужак не або ні. Растлумачце ўжыванне не, ні.

І. 1. Дарагі (не/ні) абед, а прывет. 2. (Не/ні) усякая маленькая рана скора гоіцца.сн 3. Мядком дружбы (не/ні) заменіш. 4. Які палец (не/ні) парэж, то ўсякаму баліць. 5. На лобе (не/ні) у кога не напісана, які ён. 6. Новых сяброў набывай, а старых (не/ні) забывай. 7. Дзе хвоя (не/ні) стаіць, а ўсё свайму бору шуміць. 8. Дружбу (не/ні) каменем цвёрдым, (не/ні) сцяною высокаю (не/ні) мераюць. 9. (Не/ні) села (не/ні) пала – падай кату сала. 10. Сябра за грошы (не/ні) купіш.

ІІ. (Не/ні) качка (не/ні) швачка; (не/ні) па кані (не/ні) па аглоблях; (не/ні) бэ (не/ні) мэ; (не/ні) з пер’я (не/ні) з мяса; (не/ні) да складу (не/ні) да ладу.

 Якія прыказкі можна аб’яднаць у тэму «Сяброўства»?

 Падрыхтуйце паведамленне на гэту тэму, выкарыстоўваючы адну з прыказак у якасці эпіграфа.

Практыкаванне 19

 Прачытайце табліцу. Раскажыце, калі пішуцца спалучэнні не што іншае, як (не хто іншы, як) і нішто іншае не (ніхто іншы не).

Адрозненне спалучэнняў

Не што іншае, як...

Не хто іншы, як...

Нішто іншае не...

Ніхто іншы не...

сказ перадае сцвярджэнне

сказ перадае адмаўленне

ёсць злучнік як

няма злучніка як

спалучэнні можна замяніць часціцамі толькі, іменна, менавіта

спалучэнні нельга замяніць часціцамі толькі, іменна, менавіта

Практыкаванне 20

Запішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы патрэбныя словы.

1. Такі грандыёзны праект прадставіў на конкурс (не хто / ніхто) іншы, як Уладзімір Міхайлавіч. 2. (Не што / нішто) іншае не цікавіла Людмілу ў час прагляду перадачы пра спаборніцтвы па біятлоне. 3. Гэта было (не што / нішто) іншае, як згубленым калісьці мамай пярсцёнак. 4. (Не хто / ніхто) іншы не мог сустрэць Марыну ў аэрапорце.

Практыкаванне 21

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай тэксту.

Ёсць падзеі, якія (н..)аб..сцэньвае час.сн Да такіх, без сумне..я, належыць (Д/Дз)ень Перамогі – 9 Мая. Што б (н..)адбылося ў сучасным свеце, значнас..ь гэтай даты (н..)падлягае (н..)якай дэвальвацыі. Памяць пра по(д/дз)віг савецкага салдата (па)ранейшаму ..стойлівая і моцная.

У нашай краіне свята Перамогі – свяшчэннае, таму што ў кожнай сям’і Вялікая Айчынная (В/в)айна пакінула свой след. У гады вайны загіну.. кожны трэці жыхар Беларусі. Такая цана свабоды. Мы пра гэта памятаем.

Час ідзе. Але сапра..дныя кашто..насці (н..)падлягаюць перагляду (Паводле В. Харкова).

Чаму ў Рэспубліцы Беларусь 9 Мая лічыцца свяшчэнным святам?

Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне слоў, ужыванне часціц не, ні.

 Раскрыйце значэнне слова дэвальвацыя.

 Як у вашай сям’і адзначаецца 9 Мая? Падрыхтуйце паведамленне «Мы памятаем».