§ 33–3. Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс часціц. Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы
Практыкаванне 1
Прачытайце сказ, устаўляючы прапушчаныя словы.
Часціца – ... часціна мовы, якая выражае розныя ... ... ў сказе або служыць для ўтварэння форм слоў (... дзеяслова).
Прачытайце табліцу. Раскажыце пра разрады часціц.
РАЗРАДЫ ЧАСЦІЦ |
|
СЭНСАВЫЯ |
Указальныя: вось, вунь, гэта |
Удакладняльныя: якраз, іменна, сапраўды |
|
Абмежавальныя: толькі, хоць, ледзь |
|
МАДАЛЬНЫЯ |
Сцвярджальныя: так, ага, але |
Адмоўныя: не, ні, ані |
|
Пытальныя: ці, хіба, няўжо |
|
ЭМАЦЫЯНАЛЬНА-ЭКСПРЭСІЎНЫЯ |
Узмацняльныя: нават, жа (ж), дык |
Клічныя: вось дык, ну і, што за |
|
ФОРМАЎТВАРАЛЬНЫЯ |
Формы ўмоўнага і загаднага ладу: бы (б), хай, давай |