§33–4. Ужыванне часціц НЕ і НІ

Практыкаванне 15

 Выкарыстоўваючы табліцу, падрыхтуйце паведамленне пра ўжыванне часціцы ні.

Часціца ні

адмаўленне

у сказах пры дапаўненні ў форме роднага склону

На небе ні хмурынкі.

 

у пабуджальных сказах

Ні з месца!

узмацненне адмаўлення

у сказах з часціцай не ці словамі няма, нельга, няможна

Няма ні воблачка.

Не чуваць ні гуку.

Максімава талака не адставала ад мяне ў лесе ні на крок (І. Навуменка).

узмацненне сцвярджэння

у складаназалежных сказах са словамі хто ні, хто б ні, што ні, што б ні, дзе ні, дзе б ні, куды ні, куды б ні і інш.

Вада вадою, колькі яе ні вары (Прыказка).

Што ні возьме, усё зробіць.

Куды ні зірні, знойдзеш плён працы нашых землякоў (Э. Луканскі).

няпэўнасць

у фразеалагізмах

ні рыба ні мяса, ні спору ні ўмалоту, ні сям ні там