§ 26. Злучэнні дэталей. Чарцяжы разьбовых злучэнняў дэталей

Злучэнні дэталей

Шмат якія вырабы (напрыклад, машыны) складаюцца са мноства самых разнастайных дэталей, якія злучаюцца рознымі спосабамі. Спосаб злучэння дэталей залежыць ад матэрыялу саміх дэталей. У залежнасці ад характару выканання злучэнняў іх падзяляюць на раздымныя і нераздымныя (рыс. 91).

Раздымнымі называць злучэнні, якія можна разбіраць і зноў збіраць без разбурэнняў і пашкоджанняў дэталей. Да такіх злучэнняў залічваюць: балтовыя, вінтавыя, шпілечныя і г. д.
Да нераздымных залічваюць злучэнні, якія нельга разабраць без парушэння ці пашкоджання дэталей (злучэнні дэталей заклёпкамі, паяннем, зваркай і г. д.).