Печатать книгуПечатать книгу

§ 26. Злучэнні дэталей. Чарцяжы разьбовых злучэнняў дэталей

  • Якія віды злучэнняў дэталей вам вядомыя? Назавіце іх.
  • Вы даведаецеся: на якія групы падзяляюцца злучэнні дэталей у вырабе, якія  існуюць тыпавыя злучэнні, як адлюстроўваюцца некаторыя тыпавыя злучэнні дэталей на чарцяжах.
  • Вы навучыцеся: выконваць чарцяжы разьбовых злучэнняў.

Сайт: Профильное обучение
Курс: Чарчэнне. 10 клас
Книга: § 26. Злучэнні дэталей. Чарцяжы разьбовых злучэнняў дэталей
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 21 Декабрь 2024, 21:27

Злучэнні дэталей

Шмат якія вырабы (напрыклад, машыны) складаюцца са мноства самых разнастайных дэталей, якія злучаюцца рознымі спосабамі. Спосаб злучэння дэталей залежыць ад матэрыялу саміх дэталей. У залежнасці ад характару выканання злучэнняў іх падзяляюць на раздымныя і нераздымныя (рыс. 91).

Раздымнымі называць злучэнні, якія можна разбіраць і зноў збіраць без разбурэнняў і пашкоджанняў дэталей. Да такіх злучэнняў залічваюць: балтовыя, вінтавыя, шпілечныя і г. д.
Да нераздымных залічваюць злучэнні, якія нельга разабраць без парушэння ці пашкоджання дэталей (злучэнні дэталей заклёпкамі, паяннем, зваркай і г. д.).

Раздымныя разьбовыя злучэнні.

Разьбовае злучэнне складаецца з дзвюх дэталей: стрыжня, на канцы якога нарэзана разьба, і дэталі з глухой разьбовай адтулінай (рыс. 92).
У разьбовых злучэннях, адлюстраваных на разрэзе, разьба стрыжня закрывае разьбу адтуліны. У адтуліне паказваюць толькі тую частку разьбы, якая не закрыта разьбой стрыжня. Штрыхоўка даводзіцца да суцэльных асноўных тоўстых ліній.
Разгледзім прыклады раздымных разьбовых злучэнняў — балтовага, вінтавога і шпілечнага.


Балтовае злучэнне. Такое злучэнне складаецца з дзвюх дэталей, злучаных з дапамогай балта і гайкі. У дэталях прасвідроўваюць адтуліну, дыяметр якой крыху большы, чым дыяметр балта. Каб прадухіліць разбурэнне дэталі пры ўкручванні гайкі, на стрыжань балта надзяваецца шайба. Чарцёж такога злучэння складаецца з відарысаў дэталей, якія ўваходзяць у яго склад.

Болт, гайка і шайба ў разрэзах паказваюцца не рассечанымі. Часта на чарцяжах разьбовае злучэнне паказваюць спрошчана (умоўна).
Разгледзім паслядоўнасць пабудовы балтовага злучэння.
1) Спачатку вычэрчваюць злучэнне дэталі.
2) Затым дачэрчваюць болт, і затым — гайку.
У злучэнні даўжыня балта звязана з таўшчынёй злучаных дэталей. Калі таўшчыня адной са злучаных дэталей складае l1 = 25 мм, другой — l2 = 35 мм, то для іх таўшчыня шайбы складае s, вышыня гайкі  — H і запас разьбовага канца балта, што выходзіць з гайкі, — к = 0,25 d, г. зн. даўжыня балта l = l1 + l2 + s + H + k.

Вінтавое злучэнне. Злучэнне вінтом уключае злучаемыя дэталі і вінт з шайбай. Разьбовая частка вінта ўкручваецца ў разьбовую адтуліну дэталі. У злучэннях вінтамі з патайной плешкай шайбу не ставяць.
Калі ўжываецца вінт з патайной ці паўпатайной плешкай, то на адпаведным баку адтуліны дэталі павінна быць выканана раззянкоўка (рассвідроўванне адтулін) пад плешку вінта.
Калі дыяметр плешкі вінта меншы за 12 мм, то шліц рэкамендуецца адлюстроўваць адной патоўшчанай лініяй



Шпілечнае злучэнне. Такое злучэнне складаецца са шпількі, шайбы, гайкі і злучаемых дэталей. Злучэнне дэталей шпількай ужываецца тады, калі няма месца для плешкі балта ці калі адна са злучаемых дэталей мае значную таўшчыню.

Памятайце! Пры спрошчаным адлюстраванні разьбовых злучэнняў:

  • зазоры паміж стрыжнем балта і адтулінай пад яго не паказваюць;
  • дугі скруглення фасак на плешцы балта і гайцы, а таксама фаскі на стрыжні не вычэрчваюць;
  • лінію мяжы разьбы на стрыжні не паказваюць, а тонкую лінію ўнутранага дыяметра разьбы праводзяць па ўсёй даўжыні стрыжня;
  • на выглядзе зверху разьбу на стрыжні балта, вінта, шпількі не адлюстроўваюць.

Шпоначнае злучэнне. Гэта найбольш распаўсюджанае раздымнае злучэнне дэталяў. Шпонка — гэта дэталь, якая закладаецца адначасова ў цела вала і ў паз насаджанай на ім дэталі. Такое злучэнне ўжываюць у механічных перадачах, калі неабходна, каб разам з валам круцілася размешчаная на ім дэталь (зубчастае кола, махавік і інш.). Для гэтага ў валах праразаюць пазы (шпоначныя канаўкі), у якія закладаюць шпонкі. Шпонка злучае вал з іншай дэталлю дзякуючы таму, што ўваходзіць у паз вала і ў такой жа паз ў адтуліне, насаджанай на вал дэталі. Найбольш распаўсюджанымі сярод шпоначных злучэнняў з’яўляюцца прызматычныя шпонкі з акругленымі тарцамі.

Кожная шпонка мае ўмоўнае абазначэнне. Для прызматычнай шпонкі яно ўключае назву гэтай дэталі і тры памеры: шырыню, вышыню і даўжыню, напрыклад «Шпонка 12х8х60» азначае шпонку шырынёй 12 мм, вышынёй 8 мм і даўжынёй 60 мм.

На чарцяжы шпоначнага злучэння выконваюць відарысы тых дэталей, якімі яно ўтворана. Паказваюць такое злучэнне двума відарысамі.

З дапамогай якіх відарысаў паказваюць будову шпоначнага злучэння?

Штыфтавае злучэнне. Гэта злучэнне утвараецца з ужываннем штыфтаў — дэталей цыліндрычнай ці канічнай формы. Такія злучэнні шырока распаўсюджаны ў прамысловасці і ўжываюцца для нерухомага злучэння дзвюх дэталей і дакладнай фіксацыі іх адна адносна адной. У абазначэнне штыфтаў уваходзіць яго назва і памеры. Напрыклад, «Штыфт цыліндрычны 20х60» азначае, што цыліндрычны штыфт мае дыяметр 20 мм і даўжыню 60 мм.

Штыфтавыя злучэнні на чарцяжах паказваюць з дапамогай разрэзаў. Штыфты на зборачных чарцяжах у разрэзе паказваюць нерассечанымі, калі сякучая плоскасць праходзіць уздоўж іх восі.

Першыя балты з разьбой з’явіліся ў XV ст., балты без нарэзкі, якія маюць вельмі абмежаванае ўжыванне, пачалі выкарыстоўвацца значна раней. Такія балты ўжываліся яшчэ ў Старажытным Рыме ў дзвярных прыладах у якасці восевых стрыжняў і ўстановачных балтоў, якія ўяўляюць сабой стрыжань з прораззю, куды ўстаўляўся клін, што перашкаджаў зрушэнню балта. Не выключана, што рымляне першымі сталі выкарыстоўваць вінты для дрэва (шрубы), якія вырабляліся з бронзы ці з серабра. Разьба на вінтах наразалася ўручную ці яе замяняў дрот, накручаны на стрыжань і прыпаяны да яго. Відавочна, гэта вынаходка была згублена са знікненнем Рымскай імперыі, паколькі першае згадванне пра вінт сустракаецца ў кнізе, якая адносіцца толькі да пачатку XV ст.

Ці задумваліся вы пра тое, чаму крапежныя дэталі (балты, гайкі, вінты і г. д.) выпускаюцца пэўных памераў і тыпаў? У якасці класічнага прыкладу неабходнасці стандартызацыі служыць пажар, які здарыўся ў Балтыморы (ЗША) у лютым 1904 г. У пажары, які ўзнік у дзелавым цэнтры горада з прычыны непагашанай цыгарэты, пацярпела каля 1,5 тыс. офісных будынкаў. Жылыя кварталы, на шчасце, уцалелі, і чалавечых ахвяр не было. Агонь бушаваў больш за 30 гадзін, мясцовыя пажарныя не маглі яго адолець. Улады горада звярнуліся за дапамогай у Вашынгтон і Нью-Ёрк. Аднак, калі з гэтых гарадоў падаспела дапамога, выявілася, што іх пажарныя рукавы несумяшчальныя з пажарнымі гідрантамі Балтымора. Было выяўлена, што ў краіне выкарыстоўваюцца больш за 600 відаў пажарных гідрантаў розных памераў. У 1905 г. Нацыянальная супрацьпажарная асацыяцыя зацвердзіла абавязковы федэральны стандарт, які ўвайшоў у гісторыю стандартызацыі як «стандарт Балтымора», што дзейнічае і ў цяперашні час.

Нераздымныя злучэнні.

Да нераздымных злучэнняў належаць злучэнні заклёпкамі (заклепачныя злучэнні), зварныя, паяныя, клеявыя злучэнні

Заклепачнае злучэнне 

Гэта злучэнне выконваюць пры дапамозе заклёпванняў - металічных стрыжняў з галоўкамі, якія ўстаўляюць у адтуліны злучаных дэталяў. На чарцяжах паказваюць два малюнка: франтальнага разрэзу на месцы галоўнага віду і віду зверху (ці злева). Паказваюць усе элементы злучаных дэталяў і заклёпванняў з указаннем памераў злучэння. Тыпы заклёпванняў стандартызаваны. У ўмоўнае пазначэнне заклёпкі ўваходзіць назва гэтай дэталі, яе дыяметр і даўжыня, напрыклад, «Заклёпкі 8х20».

Зварное злучэнне

Зварное злучэнне. У зварном злучэнні моцная сувязь паміж дэталямі ўзнікае ў выніку плаўлення металу. На чарцяжах відарыса зварнога злучэння абазначаюць спецыяльным знакам — аднабокавай стрэлкай 

Паянае і клеявое злучэннi.

Пры злучэнні паяннем дэталі ў нагрэтым стане злучаюцца паміж сабой пры дапамозе дадатковага легкоплавкого сплаву (прыпоя). Клеевые злучэнні ўтвараюцца пры дапамозе тонкага пласта хуткацвярдзельных клею. Для абазначэння паяніі шва ўжываюць ўмоўны знак у выглядзе паўкола (а), клеевого шва - знак, падобны на літару К (б).

 

Замацуем веды

1. Якія існуюць асноўныя віды злучэнняў?
2. Якія разьбовыя злучэнні вы ведаеце?
3. За кошт чаго адбываецца замацаванне дэталей у балтовым злучэнні?
4. Якое прызначэнне шайбы ў злучэннях?
5. Для чаго выкарыстоўваюць спрошчаныя відарысы крапежных дэталей?
6. На ваш погляд, колькі відарысаў трэба, каб паказаць на чарцяжы балтовыя злучэнні?
7. У чым розніца паміж раздымнымі і нераздымнымі злучэннямі? 
8. На якім малюнку выглядае адлюстравана дэталь раздымнага злучэння?

9. Якія звесткі можна атрымаць пра шпонку з яе ўмоўнага абазначэння? 
10. Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы, знайдзіце інфармацыю, якія ўмоўныя знакі выкарыстоўваюць для абазначэння злучэння металічнымі дужкамі.

Пытаннi i заданнi павышанай складанасцi

У час выканання разрэзу чарцяжа балтовага злучэння сякучая плоскасць прайшла ўздоўж балта, гайкі і шайбы. Як вы лічыце, ці трэба іх штрыхаваць?

Практычная работа 16. Балтовае злучэнне

У рабочым сшытку выканайце чарцёж балтовага злучэння па даных выбранага варыянта ў табліцы. Памеры элементаў балтовага злучэння разлічыце, кіруючыся рысункам. Маштаб выберыце самастойна.

Практычная работа № 16.1. Чарцёж нерадымнага злучэння.

На фармаце А4 выканайце чарцёж дэталі са зварнымі злучэннямі. Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру, абазначце відарысы зварных швоў.