Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945)

Пытанні

1. Якія літаратурныя жанры былі найбольш распаўсюджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны і чаму?
2. Хто з беларускіх пісьменнікаў працаваў у гэтых жанрах?
3. Назавіце асаблівасці прозы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Чым яны абумоўлены?
4. У чым была адметнасць ваеннай публіцыстыкі ў 1941—1945 гадах?
5. Прааналізуйце ілюстрацыі газеты і плакатаў, прапанаваныя раней.
Ацаніце, як змест і афармленне сатырычнага выдання працуюць на рэалізацыю яго мэты.
6. Пазнайце на фотаздымку «Супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”» аўтараў наступных твораў: апавядання «На пыльнай дарозе», аповесці «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім».
У каго з іх да пачатку Вялікай Айчыннай ужо быў вопыт напісання твораў пра вайну?
Хто ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне?
7. Знайдзіце ў інтэрнэце фотакопіі выданняў ваенных гадоў «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Чырвоная змена» або газеты вашага горада.
Акрэсліце іх тэматыку, звярніце ўвагу на афармленне.