* «Кветка пажоўклая»

Пытанні

1. Якія абставіны змянілі жыццё Марыны Гарновай?
Паміж чым вымушана была выбіраць гераіня ў пераломны момант жыцця? Як паўплываў зроблены выбар на яе асобу?
2. Параўнайце лінію кахання ў апавяданнях «Дзіўная» і «Кветка пажоўклая».
Знайдзіце агульныя рысы. 
3. Як адрэагаваў каханы Гарновай на яе апошні ўчынак?
Яго рэакцыя абумоўлена асабістымі якасцямі або павевамі часу?
Як адрэагаваў Абшарскі?
Чаму на яго не дзейнічаюць новыя павевы? 
4. Праз якія вобразы, эпізоды ў апавяданні паказана праблема канфлікту пакаленняў?
У чым аўтар бачыць прычыны гэтага канфлікту?
5. Прааналізуйце мову твора.
Якія словы вы залічылі б сёння да русізмаў?
Якія не адпавядаюць сучасным літаратурным нормам?
Чаму яны сустракаюцца ў такога выдатнага майстра слова, як Міхась Зарэцкі
6. Падрыхтуйце паведамленне (на выбар):
  - «Жаночыя вобразы ў апавяданнях Міхася Зарэцкага»,
  - «Час і асоба ў апавяданнях Міхася Зарэцкага»,
  - «“Новыя” і “ўчарашнія” людзі ў апавяданнях “Дзіўная” і “Кветка пажоўклая”»,
  - «Абшарскі і Туляга (Кандрат Крапіва “Хто смяецца апошнім”): слабыя ці моцныя людзі?».
7. Змяніце і перакажыце сюжэт апавядання «Кветка пажоўклая» так, каб падзеі разгортваліся ў адпаведнасці з ідэаламі Міхася Зарэцкага адносна грамадскіх адносін, сям’і і кахання.