§ 7-2. Вобразна-выяўленчыя магчымасці фанетыкі беларускай мовы (гукапіс, асананс, алітарацыя)

Практыкаванне № 75-11

Прачытайце ўрыўкі з вершаў.
Вызначце, якія вобразна-выяўленчыя сродкі фанетыкі выкарыстаны аўтарамі. Якія функцыі выконваюць фанетычныя сродкі?
Памятайце: гукапіс не абмяжоўваецца толькі слыхавымі ўяўленнямі.
Дыяпазон гукапісу шырокі: ён дапамагае адлюстроўваць розныя паводле характару дзеянні (энергічныя, парывістыя, спакойныя), ствараць у памяці чытача гукавыя, зрокавыя, колеравыя асацыяцыі, выяўляць настрой і пачуцці герояў, сэнсава і лагічна выдзяляць ключавыя словы, вобразы і г. д.

Святло адчулі ранішнія росы —
І ўжо яны не росы — светлякі.
Заспа́ны ранак, як падлетакл босы,
Ідзе, па пояс мокры, да ракі.сн
                                                У. Карызна.

Дзе вы, брацці-ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы?
Гэй, дакуль на вас трэба чакаць?
Час вам косы кляпацьл , час вам на сенажаць,
Час вам сілу сваю паказаць!
                                                 Я. Купала.

Свечка свеціць. Свечка ззяе, свечка дагарае…
Ой, не век жа свечцыф тонкай зіхацець, гарэці, —
Дагарыць яна і знікне, як і ўсё на свеце…
                                                           М. Багдановіч.

А струмені звоняць, нібы струны.
Прагна п’е іх смяглая зямля.
                                   П. Панчанка.

Рэха ў іржэўі пара́ніцца,
Росам свой боль раздае.
Доўга на стрэхах раніцы
Белы мароз растае́.
                             Р. Барадулін.

Сфармулюйце ўласную пазіцыю адносна наступных супрацьлеглых меркаванняў:
а) гукапіс — своеасаблівая «слоўная гульня»;
б) гукапіс — дзейсны сродак стварэння мастацкага вобраза, які мае эстэтычнае прызначэнне.


Запішыце радкі, якія, на вашу думку, можна лічыць узорам мілагучнасці, эстэтычнасці мастацкага слова.
Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў запісаным тэксце.