§ 0-8. Прынцыпы беларускай арфаграфіі
Правіла
Прынцып арфаграфіі — тэта заканамернасць, на якой грунтуюцца і паводле якой аб’ядноўваюцца ў трупы канкрэтныя арфаграфічныя правілы. Асноўнымі прынцыпамі беларускай арфаграфіі з’яўляюцца фанетычны і марфалагічны. Згодна з фанетычным прынцыпам напісанне літар (арфаграм) адпавядае літаратурнаму вымаўленню. Марфалагічны прынцып арфаграфіі патрабуе аднолькавага напісання марфем ва ўсіх формах слова і аднакаранёвых словах незалежна ад вымаўлення. |
Акрамя напісанняў, што падпарадкоўваюцца фанетычнаму і марфалагічнаму прынцыпам, у беларускай мове існуюць традыцыйныя і дыферэндыйныя напісанні. Традыцыйныя напісанні перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова. Дыферэнцыйныя напісанні дазваляюць адрозніваць сэнс слоў і іх форм, якія супадаюць у вымаўленні. |