Печатать книгуПечатать книгу

§ 0-8. Прынцыпы беларускай арфаграфіі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 0-8. Прынцыпы беларускай арфаграфіі
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 3 Май 2024, 19:18

Правіла

Прынцып арфаграфіі — тэта заканамернасць, на якой грунтуюцца і паводле якой аб’ядноўваюцца ў трупы канкрэтныя арфаграфічныя правілы.

Асноўнымі прынцыпамі беларускай арфаграфіі з’яўляюцца фанетычны і марфалагічны.

Згодна з фанетычным прынцыпам напісанне літар (арфаграм) адпавядае літаратурнаму вымаўленню.
Напрыклад, у слове нядзеля фанетычнаму прынцыпу падпарадкоўваецца напісанне літары я ў першым складзе перад націскам (яканне) і спалучэння літар дз (дзеканне).

Марфалагічны прынцып арфаграфіі патрабуе аднолькавага напісання марфем ва ўсіх формах слова і аднакаранёвых словах незалежна ад вымаўлення.
Напрыклад, у слове касьба згодна з марфалагічным прынцыпам для абазначэння на пісьме звонкага зычнага [з’] выкарыстоўваецца літара с, як і ў аднакаранёвых словах касіць, каса.

Акрамя напісанняў, што падпарадкоўваюцца фанетычнаму і марфалагічнаму прынцыпам, у беларускай мове існуюць традыцыйныя і дыферэндыйныя напісанні.

Традыцыйныя напісанні перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова.
Напрыклад, у запазычаных словах семестр, мелодия, перспектива па традыцыі ў першым складзе перад націскам захоўваецца літара е (выключэнне з правіла напісання галосных е, ё, я).

Дыферэнцыйныя напісанні дазваляюць адрозніваць сэнс слоў і іх форм, якія супадаюць у вымаўленні.
Напрыклад, слова Уран пішацца з вялікай літары, калі абазначае планету Сонечнай сістэмы, а слова уран, напісанае з малой літары, з’яўляецца назвай хімічнага элемента.

Практыкаванне № 1

Запішыце тэрміны, якім адпавядаюць прыведзеныя азначэнні.

а) Раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца пісьмовыя знакі, суадносіны паміж гукамі і літарамі;

б) раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца правілы напісання слоў і іх частак;

в) напісанне, якое выбіраецца з шэрага магчымых і патрабуе прымянення арфаграфічнага правіла або звароту да арфаграфічнага слоўніка.

Растлумачце паходжанне запісаных вамі тэрмінаў, карыстаючыся наступнай даведкай: грэч. orthos — правільны, graphō — пішу, gramma — запіс.

Практыкаванне № 2

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце моўныя сродкі, характэрныя для гэтага стылю.

Правапіс — сукупнасць агульнапрызнаных і агульнаабавязковых правіл, якія вызначаюць спосабы перадачы маўлення на пісьме. Правапіс уключае арфаграфію і пунктуацыю.

У лінгвістычнай літаратуры тэрмін арфаграфія мае тры асноўныя значэнні. Арфаграфія — 1) сістэма аднастайных напісанняў слоў, якая выкарыстоўваецца ў пісьмовым маўленні; 2) правілы аднастайнай перадачы пісьмовага маўлення; 3) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца і распрацоўваецца сістэма арфаграфічных правіл.

Часам тэрміны арфаграфія і правапіс выкарыстоўваюцца як сінанімічныя.

У арфаграфіі вылучаецца некалькі адносна самастойных частак. Так, арфаграфія:

– вызначае правілы перадачы на пісьме гукавога складу асобнага слова ці значымых частак слова (кораня, прыстаўкі, суфікса, канчатка);

– устанаўлівае правілы ўжывання вялікай і малой літар;

– рэгламентуе правілы злітнага, паўзлітнага (праз дэфіс) і асобнага напісання слоў;

– упарадкоўвае правілы графічнага скарачэння і пераносу слоў (Паводле Д. Дзятко).

Якія значэнні мае тэрмін арфаграфія?
Ці з’яўляюцца сінанімічнымі тэрміны арфаграфія і правапіс?
У якую групу арфаграфічных правіл уваходзіць правіла правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных; правіла правапісу складаных прыметнікаў?

Практыкаванне № 3

Размяркуйце словы на групы ў адпаведнасці з прынцыпамі арфаграфіі, якім адпавядае напісанне выдзеленых літар (спалучэнняў літар).

Просьба, падарожжа, хараство, расчараваць, вузкі, цяпліца, падказваць, перакладчык, усклікнуць, суседскі, пажаўцець, парад, юнацкі, сцяна, спяшаешся, поўдзень, абласны, смех, пяшчотны, нясвіжскі.

Прывядзіце ўласныя прыклады слоў з арфаграмамі, напісанне якіх грунтуецца адначасова на фанетычным і марфалагічным прынцыпах.

Пры напісанні пэўнай літары нярэдка адначасова спалучаюцца фанетычны і марфалагічны прынцыпы.

Параўнаем напісанне двух слоў: сказаць і спіхнуць.

У першым слове ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам пішам прыстаўку с-.
У слове спіхнуць па той жа прычыне таксама пішам прыстаўку с, хоць тут вымаўляецца не [с], як у слове сказаць, а [с’], і захоўваем тэту марфему ў нязменнасці.

Значыць, пры перадачы гэтай прыстаўкі ў слове спіхнуць мы кіруемся адначасова фанетычным і марфалагічным прынцыпамі (Паводле I. Лепешава).

Практыкаванне № 4

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, абгрунтуйце сваю думку.

Сп..котны па(?)сапраўднаму шч..дры дзень. Высвіст..вае летнюю раніцу шпак. Ён пав..дамляе што дрэва належыць яму. Ружовае неба пасылае на з..млю прамен..чыкі. Яны нібыта даўжэзныя па..уцінкі злучаюць з..млю і неба. А со..нца як в..лізны павук(?)свавольнік вып..ўзае з-за ..аблокаў. Праз вільготную браму св..танку спакваля праходзяць белыя слупы туман.. .

Адсюль з(?)пад ног быц..ам свярдзёлак укруч..ваецца ў блакіт н..бёсаў жаўрук каб паслаць песню(?)вітанку з..млі і яе рупліўцам. У яго няма дрэн..ага настро.. кепскага надвор..я. Ён заўсёды ўстае да со..нца бо ведае хоч..ш жыць трэба меней спацьсн (Паводле М. Бусько).

Спішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і ставячы знакі прыпынку.
Якім прынцыпам арфаграфіі адпавядае напісанне выдзеленых літар (спалучэнняў літар)?
• Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

Практыкаванне № 5

Выпішыце з арфаграфічнага слоўніка 10 слоў, у якіх не пад націскам пішацца літара э (у пачатку і сярэдзіне слова). Да якіх напісанняў — фанетычных, марфалагічных, традыцыйных ці дыферэнцыйных — адносіцца правапіс літары э ў гэтых словах?

• Да якой лексікі паводле паходжання — спрадвечна беларускай ці запазычанай — належаць запісаныя вамі словы?

Практыкаванне № 6

 Некаторыя агульныя назоўнікі паходзяць ад уласных. Напрыклад, прозвішча нямецкіх братоў-канструктараў, якія стварылі асаблівы род аўтаматычнага пісталета, дало назву гэтай зброі — маўзер.
Вызначце словы (уласныя і агульныя назоўнікі) па прыведзеных лексічных значэннях. Запішыце словы парамі.

Для даведкі: (В/в)атман, (У/у)топія, (Г/г)еркулес, (Н/н)арцыс, (М/м)ецэнат.

Падкрэсліце ў словах дыферэнцыйныя напісанні.

Практыкаванне № 7

 Якія агульныя назоўнікі паходзяць ад ніжэйпрыведзеных уласных?

Макінтош (шатландскі хімік, вынаходца тканіны), Браўнінг (амерыканскі канструктар), Ампер (французскі фізік), Баржомі (горад у Грузіі), Бешамель (кухар пры двары Людовіка ХІV), Герц (нямецкі фізік), Наган (бельгійскія браты-збройнікі), Бастон (горад у ЗША).

Запішыце агульныя назоўнікі, размеркаваўшы іх на групы ў залежнасці ад значэння:

а) адзінкі вымярэння розных велічынь, названыя ў гонар іх адкрывальнікаў, вынаходцаў;

б) адзенне, галаўныя ўборы, тканіны, названыя ў гонар таго, хто іх прыдумаў, насіў, або паводле месца ўзнікнення, распаўсюджання;

в) кулінарныя стравы, названыя ў гонар стваральнікаў іх рэцэптаў або паводле месца пашырэння папулярнасці ці вырабу;

г) зброя, названая паводле прозвішча канструктара, вынаходніка.

Дапоўніце кожную групу слоў уласнымі прыкладамі. Падкрэсліце дыферэнцыйныя напісанні.