§ 0-8. Прынцыпы беларускай арфаграфіі

Правіла

Прынцып арфаграфіі — тэта заканамернасць, на якой грунтуюцца і паводле якой аб’ядноўваюцца ў трупы канкрэтныя арфаграфічныя правілы.

Асноўнымі прынцыпамі беларускай арфаграфіі з’яўляюцца фанетычны і марфалагічны.

Згодна з фанетычным прынцыпам напісанне літар (арфаграм) адпавядае літаратурнаму вымаўленню.
Напрыклад, у слове нядзеля фанетычнаму прынцыпу падпарадкоўваецца напісанне літары я ў першым складзе перад націскам (яканне) і спалучэння літар дз (дзеканне).

Марфалагічны прынцып арфаграфіі патрабуе аднолькавага напісання марфем ва ўсіх формах слова і аднакаранёвых словах незалежна ад вымаўлення.
Напрыклад, у слове касьба згодна з марфалагічным прынцыпам для абазначэння на пісьме звонкага зычнага [з’] выкарыстоўваецца літара с, як і ў аднакаранёвых словах касіць, каса.

Акрамя напісанняў, што падпарадкоўваюцца фанетычнаму і марфалагічнаму прынцыпам, у беларускай мове існуюць традыцыйныя і дыферэндыйныя напісанні.

Традыцыйныя напісанні перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова.
Напрыклад, у запазычаных словах семестр, мелодия, перспектива па традыцыі ў першым складзе перад націскам захоўваецца літара е (выключэнне з правіла напісання галосных е, ё, я).

Дыферэнцыйныя напісанні дазваляюць адрозніваць сэнс слоў і іх форм, якія супадаюць у вымаўленні.
Напрыклад, слова Уран пішацца з вялікай літары, калі абазначае планету Сонечнай сістэмы, а слова уран, напісанае з малой літары, з’яўляецца назвай хімічнага элемента.