§ 7-2. Вобразна-выяўленчыя магчымасці фанетыкі беларускай мовы (гукапіс, асананс, алітарацыя)

Правіла

Акцэнталагічныя памылкі — гэта парушэнне правіл пастаноўкі націску, неадпаведнасць літаратурным акцэнталагічным нормам.
Норма не парушаецца, калі моўца робіць выбар з раўнапраў-ных акцэнталагічных варыянтаў, зафіксаваных слоўнікамі: навóкал і навакóл, снéданне і снядáнне, рáніцай і раніцóй, нáнава і нанóва.

Акцэнталагічныя памылкі могуць быць абумоўлены наступнымі прычынамі:

  • уплыў дыялектнага маўлення: вы́сака (літ. высóка), дзі́цятка (літ. дзіця́шка), глы́бака (літ. глыбóка), жні'ва (літ. жнівó );
  • уплыў рускамоўных варыянтаў: спінá (літ. спі'на), гóлаву (літ. галавý), вязці' (літ. вéзці), стáры ('літ. стары́), мáленькі (літ. малéнькі);
  • няправільнае засваенне іншамоўных слоў: фенамéн ('літ. фенóмен), катáлаг (літ. каталóг), кілóметр (літ. кіламéтр), бармéн (літ. бáрмен), э'ксперт (літ. экспéрт);
  • уплыў маўленчага асяроддзя: індустры́я (літ. індýстрыя), Мóзыр (літ. Мазы́р), Нéсвіж (літ. Нясві'ж) і інш.

Правільная пастаноўка націску ў словах з’яўляецца адзнакай культурнага, пісьменнага маўлення.

Вобразна-выяўленчыя магчымасці фанетыкі рэалізуюцца праз гýкапіс — гукавыя паўторы ў мастацкім маўленні, што ствараюць мілагучнасць, сэнсавую выразнасць твора.
Гукапіс — прыём узмацнення вобразнасці, эмацыянальнасці тэксту шляхам паўтарэння галосных і зычных гукаў, націскных і ненаціскных складоў. Да асноўных сродкаў гукапісу адносяцца алітарацыя, асананс, гукаперайманне.

Алітарацыя (лац. ad — пры, littera — літара) — паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных гукаў і іх спалучэнняў, што ўзмацняе гукавую і інтанацыйную выразнасць маўлення.
Так, паўтарэнне свісцячых і шыпячых гукаў стварае задумлівы, лету-ценны, журботны настрой верша: Сонца ціха скацілася з горкі, / Месяц белы заплаканы свеціць... // Ноч плыве над зямлёй, сее росы, / Ноч шапоча русалкам: «Засніце» (М. Багдановіч).

Асананс (франц. assonance — сугучча) — паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; разнавіднасць гукапісу, якая надае тэксту мілагучнасць і эмацыянальную выразнасць.
Так, гукі [о], [а] ствараюць радасны, бадзёры настрой: Звоніць поле доляй, воляй, / Звоніць поле ў каласкі (Я. Купала).

Да эўфанічныхл сродкаў выяўленчай выразнасці адносіцца гукаперайманне — імітацыя, перадача гукаў прыроды з дапамогай гукаў маўлення.
Гукаперайманне садзейнічае выразнасці маўлення, перадае дынамізм і напружанасць дзеяння, выклікае разнастайныя асацыяцыі.
Гукаперайманні могуць перадаваць гукі жывых істот: Ясельда. I кладачка, як прасла, / Зоўнае зязюліна «ку-ку» (Я. Янішчыц); гукі прыроды: Толькі ў полі вецер — «лю-лі». / «Лю-лі» — ціша за сцяной (Я. Янінгчыц).

Умелае выкарыстанне эўфанічных магчымасцей маўлення сведчыць пра высокае паэтьгчнае майстэрства.
Прыёмы гукавой інструментоўкі, якія прымяняюцца пры стварэнні мастацкіх вобразаў, робяць вершы напеўнымі, музычнымі, рытмічнымі (Паводле А. Станкевіч).

Да вобразна-выяўленчых магчымасцей фанетыкі адносіцца мілагучнасць, або эўфані'я (грэч. euphonia — мілагучнасць), — гукавая арганізацыя маўлення, заснаваная на паўтаральнасці гукаў, што стварае песеннасць, рытмічнасць мастацкага радка.
Паняцце мілагучнасці беларускай мовы мовы ўпершыню акрэсліў Уладзімір Дубоўка ў артыкуле «Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасці нашае мовы» (1927 г.).
Да найбольш мілагучных у свеце славуты паэт і мовазнавец адносіў італьянскую, украінскую і беларускую мовы.

На думку У. Дубоўкі, сродкамі мілагучнасці беларускай мовы выступаюць:

  • частотнасць адкрытых складоў (зычны (+ санорны) + галосны), што надае маўленню плаўнасць, музычнасць;
  • адметны санорны гук [ў], які дапамагае пазбегнуць непажаданага збегу зычных і галосных: трава — траўка, шаўковы, ва ўнівермаг (а не *ў універмаг);
  • наяўнасць асіміляцыйнай мяккасці: дзверы, пясняр, зацвярдзелы;
  • наяўнасць падоўжаных зычных: калоссе, паўтарэнне, зелле;
  • поўнагалоссе: бераг, серада, салодкі;
  • ужыванне поўных канчаткаў прыметнікаў і назоўнікаў у родным і творным склонах: ад роднае зямлі, з новаю скрыпкаю;
  • мелодыка фразы і плаўная, размераная інтанацыя.

Мілагучнасць парушаецца пры збегу, «нагрувашчванні» аднолькавых або падобных галосных і зычных гукаў: апрача Андрэя і Інны ўсе пайшлі ў універсітэт (трэба: ва ўніверсітэт); падысці к кафэ (да кафэ), гаварылі аб аазісе.

 Падбярыце некалькі вершаў, у якіх выкарыстоўваюцца вобразна-выяўленчыя фанетычныя сродкі (алітарацыя, асананс, гукаперайманне, мілагучнасць).

Ахарактарызуйце мастацка-эстэтычную ролю такіх сродкаў.