§ 24. ГЕАГРАФІЯ ХІМІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ СВЕТУ

Геаграфія міжнароднага гандлю асноўнай хімічнай прадукцыяй. Гандаль мінеральнымі ўгнаеннямі паказвае значны рост. Найбуйнейшымі экспарцёрамі азотных угнаенняў выступаюць Расія (9,1 млн т), Кітай (7,2) і Нідэрланды (2,6 млн т). Галоўным экспарцёрам калійных угнаенняў традыцыйна выступае Канада (9,6 млн т), другое і трэцяе месцы займаюць Расія (6,9) і Беларусь (4,2 млн т). Лідарам экспарту фосфарных угнаенняў з’яўляецца Марока (5,1 млн т), другую пазіцыю займае Кітай (5,0), трэцюю — Расія (3,4 млн т).

Падвядзём вынікі. Хімічная прамысловасць — галіна апрацоўчай прамысловасці, якая дынамічна развіваецца. У структуры хімічнай прамысловасці свету вылучаюць ..., ... і ... . Міжнародная спецыялізацыя абумовіла вылучэнне ..., ... і ... рэгіёнаў хімічнай прамысловасці. Хімічная прамысловасць характарызуецца высокай ступенню ўцягнутасці ў міжнародны геаграфічны падзел працы і транснацыяналізацыі.

Праверым свае веды. 1. У чым адрозненне асноўных мадэлей размяшчэння хімічнай прамысловасці? 2. Чаму адбыліся змены ў структуры вытворчасці мінеральных угнаенняў? 3. Чаму Кітай заняў лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці хімічнай прадукцыі? 4. Як змянілася структура хімічнай прамысловасці пад уплывам НТР?

Ад простага да складанага. Складзіце ментальную карту «Хімія ў жыцці чалавека».

Ад тэорыі да практыкі. Выкарыстоўваючы картаграфічны матэрыял, матэрыял вучэбнага дапаможніка і дадатковую літаратуру, запоўніце табліцу ў сшытку.

Падарожжа па Глабальнай сетцы.
Сайт часопіса «Хімія і жыццё».
Сайт Міжнароднай асацыяцыі вытворцаў угнаенняў.
Сайт ТНК BASF.
Сайт ТНК Bayer.
Сайт ТНК Saudi Basic Industries.