§ 24. ГЕАГРАФІЯ ХІМІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ СВЕТУ

Найбуйнейшыя ТНК галіны. Хімічная прамысловасць свету характарызуецца высокай ступенню транснацыяналізацыі.

У свеце ТНК. Найбуйнейшымі ТНК з’яўляюцца BASF (Германія), якая спецыялізуецца на шырокім спектры хімікатаў (хімікаты для захаванасці прадуктаў, азотная кіслата і метанол, лакі, фарбы, касметыка, мыйныя сродкі, вітаміны); Bayer (Германія) (мал. 172), якая выпускае фармацэўтычныя прэпараты, высокатэхналагічныя хімічныя матэрыялы для аховы ўраджаю, і Saudi Basic Industries (Саудаўская Аравія), якая вырабляе ўгнаенні, інавацыйныя пластмасы, палімеры і інш.