§ 46. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне амінаў

Хімічныя ўласцівасці насычаных амінаў

1. Асноўныя ўласцівасці

У малекулах амінаў у атама азоту маецца непадзеленая электронная пара, таму яны могуць далучаць катыён вадароду H+:

img

або

img

Гэта значыць, таксама як і аміяк, аміны праяўляюць асноўныя ўласцівасці. Так, пры растварэнні метыламіну ў вадзе працякае абарачальная рэакцыя:

img

або

img

Відаць, што пры ўзаемадзеянні з вадой малекула метыламіну далучае катыён вадароду. Пры гэтым утвараюцца іон метыламонію CH3NH3+ і гідраксід-іон OH. Наяўнасць іонаў OH абумоўлівае шчолачную рэакцыю водных раствораў метыламіну, таму раствор метыламіну ў вадзе афарбоўвае фенолфталеін у малінавы колер.

Асноўныя ўласцівасці амінаў праяўляюцца таксама ў рэакцыях з кіслотамі. Напрыклад, пры ўзаемадзеянні метыламіну з салянай кіслатой утвараецца соль — хларыд метыламонію:

img

або

img

Як і ўсе солі, хларыд метыламонію мае іонную будову. Ён складаецца з катыёну метыламонію і хларыд-аніёну. Хларыд метыламонію — цвёрдае, добра растваральнае ў вадзе рэчыва.

Аналагічна працякаюць рэакцыі метыламіну і з іншымі кіслотамі:

img

або

img

Гэтыя рэакцыі заключаюцца ў далучэнні катыёну вадароду H+ да малекулы метыламіну.

Мы разгледзілі ўзаемадзеянне метыламіну з вадой і кіслотамі. Відавочна, падобным чынам гэтыя рэакцыі будуць працякаць і для іншых амінаў:

img

або

img

Солі амінаў — цвёрдыя, добра растваральныя ў вадзе рэчывы. Шчолачы выцясняюць аміны з солей:

img

Падобную рэакцыю вы сустракалі пры вывучэнні неарганічнай хіміі, калі разглядалі выцясненне аміяку з солей амонію пад дзеяннем шчолачаў.

2. Гарэнне

Як і большасць арганічных злучэнняў, аміны гараць у кіслародзе. Пры гэтым утвараюцца вуглякіслы газ, вада і азот:

img