АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Мова твораў ХІХ стагоддзя

Польская мова — асноўная літаратурная мова на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя.
Яна перайначвала развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры. Пры гэтым польскамоўная творчасць многіх пісьменнікаў­ беларусаў засноўвалася на падзеях і фактах з беларускай гісторыі, на беларускай міфалогіі і фальклоры. 

На дзвюх мовах — польскай і беларускай — пісалі Ян ЧачотУладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў літаратурным працэсе з’явіліся аўтары, у творчасці якіх беларуская мова пераважала (Вінцэнт Дунін­ Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч).

Не ўсе беларускамоўныя творы таго часу дайшлі да нашых дзён, бо найлепш захоўваліся менавіта надрукаваныя тэксты. Уладзіслаў Сыракомля і яго сакратар Вінцэсь Каратынскі планавалі выпусціць уласныя творы на беларускай мове, але з прычыны канфлікту з выдаўцом Адамам Кіркорам кніга не выйшла — і творы згубіліся.


Надзеі шляхты на аднаўленне Рэчы Паспалітай прывялі да зацікаўленасці гісторыяй краіны (Ян Чачот «Спевы пра даўніх ліцвінаў», Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш», Юльян Нямцэвіч «Гістарычныя песні») і цікавасці да фальклору. Але калі ў палякаў фальклор быў польскі, то ў філаматаў — беларускі. Так паступова родная мова стала вяртацца ў літаратурны працэс. Аднак «аматары ведаў» выразна ўсведамлялі сваё нацыянальнае адрозненне ад палякаў, і гэты факт можна лічыць першым крокам да беларускага нацыянальнага адраджэння.