§ 3. Тэкст, прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту (паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага)

Практыкаванне 26

Прачытайце верш. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Што пера­дае загаловак: тэму ці асноўную думку?

Наконт серабра і золата

Б’е пад рабро
Прыказка молатам: 
Слова — серабро, 
Маўчанне — золата! 

А ці не наадварот
У любую пару:
Замкнёны рот —
Памінкі серабру!..

Ваюй за дабро,
І станеш волатамл:
Маўчанне — серабро,
Слова — золата!..
А. Лойка.

Як аўтар пераасэнсоўвае прыказку і чым абгрунтоўвае сваю думку? Ці згодны вы з ім?