§ 3. Тэкст, прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту (паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага)
Практыкаванне 26
Прачытайце верш. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку?
Наконт серабра і золата
Б’е пад рабро
Прыказка молатам:
Слова — серабро,
Маўчанне — золата!
А ці не наадварот
У любую пару:
Замкнёны рот —
Памінкі серабру!..
Ваюй за дабро,
І станеш волатамл:
Маўчанне — серабро,
Слова — золата!..
А. Лойка.
Як аўтар пераасэнсоўвае прыказку і чым абгрунтоўвае сваю думку? Ці згодны вы з ім?