§ 3. Тэкст, прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту (паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага)

Практыкаванне 24

Тэкст (ад лац. textus — тканіна, сувязь, пабудова) — звязнае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму, якое складаецца з групы сказаў, аб’яднаных сэнсам і граматычна.

Тэкст належыць як да моўнай сістэмы, так і да камунікатыўнай. Таму, з аднаго боку, ён характарызуецца, як і кожная моўная адзінка, на граматыка-семантычным узроўні (спосабы і сродкі сувязі, структу­ра), а з другога — залежыць ад канкрэтнай сітуацыі маўлення, на­кі­раваны на вырашэнне пэўнай камунікатыўнай задачы (абмен дум­камі, паведамленне, уздзеянне).

Устанавіце адпаведнасць паміж асноўнымі прыметамі тэксту і іх характа­рыстыкамі (запішыце лічбы і літары, напрыклад, 1Б). Раскажыце аб прыметах тэксту.