В. Методыка рашэння задач па тэме «Прадукцыйнасць экасістэм»

Задача 4(IV)

Другасная прадукцыя (ДрП) пагалоўя са 100 свіней склала па 80 кг на адну жывёлу ў год за кошт выкормлівання збожжам, сабраным з поля плошчай 10 га. Чаму роўна гадавая валавая першасная прадукцыя (ВПП) (т) пшанічнага поля, калі ў чыстай першаснай прадукцыі (ЧПП) доля збожжа складала 40 %, а выдаткі на дыханне (ВД) у прадуцэнтаў былі роўныя 60 %? Пераход біямасы з аднаго трафічнага ўзроўню на іншы складаў 10 %.

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці схему размеркавання ВПП у экасістэме:

Error converting from MathML to accessible text.

2. Ведаючы ДрП адной жывёлы, вызначым ДрП усяго пагалоўя свіней за год:

80 · 100 = 8000 кг = 8 т.

3. З улікам ДрП усяго пагалоўя свіней складзём прапорцыю і вызначым масу збожжа, выкарыстанага на корм свінням за год:

8 т — 10 %
х кг — 100 %
х = 8 · 100 : 10 = 80 т.

4. Ведаючы, што збожжа, якое выкарыстоўваецца на корм свінням, складала 40 % ад ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым ЧПП за год:

80 т — 40 %
х кг — 100 %
х = 80 · 100 : 40 = 200 т.

5. Улічваючы працэнт ВД, вызначым працэнт ЧПП ад ВПП:

100 % – 60 % = 40 %.

6. Ведаючы працэнт ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым ВПП за год:

200 т — 40 %
х кг — 100 %
х = 200 · 100 : 40 = 500 т.

А д к а з: валавая першасная прадукцыя пшанічнага поля складала 500 т/год.