Печатать книгуПечатать книгу

В. Методыка рашэння задач па тэме «Прадукцыйнасць экасістэм»

Сайт: Профильное обучение
Курс: Біялогія. 10 клас
Книга: В. Методыка рашэння задач па тэме «Прадукцыйнасць экасістэм»
Напечатано:: Guest user
Дата: Суббота, 18 Май 2024, 13:42

Задача 1(I)

Межы колькасці папуляцыі казуль у лесе складаюць 20—200 асобін. Вядома, што гадавы аб’ём чыстай першаснай прадукцыі (ЧПП) роўны 20 т/год, на корм казулям прыдатна ў сярэднім 25 % расліннай біямасы, а рацыён адной асобіны складае 500 кг/год. Ці зможа папуляцыя самастойна захаваць сваю колькасць ці спатрэбіцца дапамога чалавека?

Рашэнне

1. Ведаючы гадавы аб’ём ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым аб’ём ЧПП, прыдатнай на корм казулям:

20 т — 100 %
х т — 25 %
х = 20 · 25 : 100 = 5 т.

2. Ведаючы рацыён адной асобіны, вызначым, колькі казуль зможа пракарміцца за кошт прыдатнай на корм ЧПП:

5 т = 5000 кг.
5000 : 500 = 10 казуль.

А д к а з: за кошт чыстай першаснай прадукцыі лесу зможа прахарчавацца толькі 10 казуль, а гэта ніжэй за ніжнюю мяжу колькасці папуляцыі. Такім чынам, у гэтым лесе казулі не змогуць самастойна захаваць сваё існаванне, ім спатрэбіцца дапамога чалавека ў выглядзе дадатковага падкормлівання.

Задача 2(II)

У возеры прырост чыстай першаснай прадукцыі (ЧПП) фітапланктону за год склаў 1200 кг. Якую колькасць другаснай прадукцыі (ДрП) у месяц маглі ўтварыць кансументы І парадку, калі нявыкарыстаная прадукцыя (НП) склала 480 кг за год, а эфектыўнасць засваення корму (К) была роўна 10 %?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці схему размеркавання ЧПП у экасістэме:

ЧПП with downwards arrow
НП subscript straight I space long dash space 480 space кг divided by год below and 1200 space кг divided by год on top space rightwards arrow straight К subscript straight п space space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space space stack ДрП subscript straight п. with х space кг divided by месяц on top

2. Ведаючы колькасць ЧПП і НП, вызначым, якая колькасць ЧПП была выкарыстана кансументамі І парадку ў якасці корму:

1200 – 480 = 720 кг.

3. Зыходзячы з эфектыўнасці засваення корму кансументамі І парадку, складзём прапорцыю і вызначым гадавы прырост іх другаснай прадукцыі:

720 кг — 100 %
х кг — 10 %
х = 720 · 10 : 100 = 72 кг/год.

4. Ведаючы гадавы прырост другаснай прадукцыі за год, падзелім дадзеную велічыню на 12 і атрымаем колькасць другаснай прадукцыі ў месяц:

72 : 12 = 6 кг/мес.

А д к а з: кансументы І парадку штомесяц маглі ўтвараць 6 кг другаснай прадукцыі.

Задача 3(III)

У лесе валавай першаснай прадукцыі (ВПП) на 1 га ў год утвараецца на 400 кг больш, чым на лузе. Чаму роўная ВПП у лесе, калі выдаткі на дыханне (ВД) у прадуцэнтаў лугу складаюць 60 %, а другасная прадукцыя (ДрП) кансументаў ІІ парадку на лузе роўна 150 кг/га ў год? Пераход біямасы паміж трафічнымі ўзроўнямі складае 10 %.

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці схему размеркавання ВПП у экасістэме лугу:

ВПП with downwards arrow
ВД subscript straight I space long dash space 60 space percent sign below and х space straight т divided by га on top space rightwards arrow ЧПП space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space ДрП subscript II space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space stack ДрП subscript III with 150 space кг divided by га on top.

2. Ведаючы колькасць ДрП кансументаў ІІ парадку лугу, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ДрП кансументаў I парадку: 

150 кг/га — 10 %
х кг/га — 100 %
х = 150 · 100 : 10 = 1500 кг/га.

3. Зыходзячы з колькасці ВтП кансументаў І парадку лугу, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ЧПП на лузе:

1500 кг/га — 10 %
х кг/га — 100 %
х = 1500 · 100 : 10 = 15 000 кг/га.

4. Ведаючы працэнт ВД у прадуцэнтаў лугу, вызначым працэнт ЧПП ад ВПП на лузе:

100 % – 60 % = 40 %.

5. Улічваючы колькасць ЧПП на лузе, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ВПП на лузе:

15 000 кг/га — 40 %
х кг/га — 100 %
х = 15 000 · 100 : 40 = 37 500 кг/га.

6. Ведаючы колькасць ВПП на лузе, вызначым колькасць ВПП у лесе, улічваючы, што колькасць ВПП у лесе на 400 кг большая, чым на лузе:

37 500 кг/га + 400 кг/га = 37 900 кг/га = 37,9 т/га.

А д к а з: валавая першасная прадукцыя ў лесе роўна 37,9 т/га у год.

Задача 4(IV)

Другасная прадукцыя (ДрП) пагалоўя са 100 свіней склала па 80 кг на адну жывёлу ў год за кошт выкормлівання збожжам, сабраным з поля плошчай 10 га. Чаму роўна гадавая валавая першасная прадукцыя (ВПП) (т) пшанічнага поля, калі ў чыстай першаснай прадукцыі (ЧПП) доля збожжа складала 40 %, а выдаткі на дыханне (ВД) у прадуцэнтаў былі роўныя 60 %? Пераход біямасы з аднаго трафічнага ўзроўню на іншы складаў 10 %.

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці схему размеркавання ВПП у экасістэме:

Error converting from MathML to accessible text.

2. Ведаючы ДрП адной жывёлы, вызначым ДрП усяго пагалоўя свіней за год:

80 · 100 = 8000 кг = 8 т.

3. З улікам ДрП усяго пагалоўя свіней складзём прапорцыю і вызначым масу збожжа, выкарыстанага на корм свінням за год:

8 т — 10 %
х кг — 100 %
х = 8 · 100 : 10 = 80 т.

4. Ведаючы, што збожжа, якое выкарыстоўваецца на корм свінням, складала 40 % ад ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым ЧПП за год:

80 т — 40 %
х кг — 100 %
х = 80 · 100 : 40 = 200 т.

5. Улічваючы працэнт ВД, вызначым працэнт ЧПП ад ВПП:

100 % – 60 % = 40 %.

6. Ведаючы працэнт ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым ВПП за год:

200 т — 40 %
х кг — 100 %
х = 200 · 100 : 40 = 500 т.

А д к а з: валавая першасная прадукцыя пшанічнага поля складала 500 т/год.

Задача 5(V)

Валавая першасная прадукцыя (ВПП) у шыракалістым лесе назапашвае да 12 · 106 кДж энергіі на 1 га ў год. У 1 кг біямасы прадуцэнтаў змяшчаецца 480 кДж энергіі. Плошча лесу роўна 1000 га, выдаткі на дыханне (ВД) у прадуцэнтаў складаюць 40 %, а пераход біямасы з аднаго трафічнага ўзроўню на другі роўны 10 %. Колькі асобін драпежнікаў (ІІ парадку) у год зможа пракарміцца за кошт гэтай прадукцыі, калі маса спажываемага корму (К) на адну асобіну складае ў сярэднім 250 кг?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці схему размеркавання ВПП у экасістэме:

ВПП with downwards arrow
ВД space long dash space 40 space percent sign below and 12 space times 10 space кДж divided by га space on top space rightwards arrow space space ЧПП space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space ДрП subscript II space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space stack ДрП subscript III with blank on top space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space stack ДрП subscript IV with 1 space асобіна space long dash space 250 space кг below and x space асобін on top.

2. Ведаючы колькасць энергіі ў 1 кг біямасы прадуцэнтаў, пяройдзем ад энергіі прадуцэнтаў да іх біямасы:

12 · 106 : 480 = 25 000 кг/га = 25 т/га.

3. Зыходзячы з колькасці ВПП на 1 га лесу, вызначым аб’ём ВПП на ўсёй плошчы лесу:

25 · 1000 = 25 000 т.

4. Ведаючы працэнт ВД, вызначым працэнт ЧПП:

100 % – 40 % = 60 %.

5. З улікам працэнту ЧПП складзём прапорцыю і вызначым колькасць ЧПП:

25 000 т — 100 %
х т — 60 %
х = 25 000 · 60 : 100 = 15 000 т.

6. Ведаючы колькасць ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым  колькасць ДрП раслінаедных жывёл:

15 000 т — 100 %
х т — 10 %
х = 15 000 · 10 : 100 = 1500 т.

7. Улічваючы колькасць ДрП раслінаедных жывёл, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ДрП драпежнікаў (кансументаў І парадку), якая з’яўляецца кормам для драпежнікаў (кансументаў II парадку):

1500 т — 100 %
х т — 10 %
х = 1500 · 10 : 100 = 150 т.

8. Ведаючы колькасць корму, якую спажывае адна асобіна драпежнікаў (кансументаў ІІ парадку), і ўвесь аб’ём іх корму, вызначым колькасць драпежнікаў (кансументаў ІІ парадку), здольных пракарміцца за кошт гэтага корму, пераводзячы тоны корму ў кілаграмы:

150 000 : 250 = 600 асобін.
150 т = 150 000 кг.

А д к а з: у шыракалістым лесе зможа пракарміцца 600 асобін драпежнікаў (кансументаў ІІ парадку).