В. Методыка рашэння задач па тэме «Прадукцыйнасць экасістэм»

Задача 3(III)

У лесе валавай першаснай прадукцыі (ВПП) на 1 га ў год утвараецца на 400 кг больш, чым на лузе. Чаму роўная ВПП у лесе, калі выдаткі на дыханне (ВД) у прадуцэнтаў лугу складаюць 60 %, а другасная прадукцыя (ДрП) кансументаў ІІ парадку на лузе роўна 150 кг/га ў год? Пераход біямасы паміж трафічнымі ўзроўнямі складае 10 %.

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці схему размеркавання ВПП у экасістэме лугу:

ВПП with downwards arrow
ВД subscript straight I space long dash space 60 space percent sign below and х space straight т divided by га on top space rightwards arrow ЧПП space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space ДрП subscript II space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space stack ДрП subscript III with 150 space кг divided by га on top.

2. Ведаючы колькасць ДрП кансументаў ІІ парадку лугу, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ДрП кансументаў I парадку: 

150 кг/га — 10 %
х кг/га — 100 %
х = 150 · 100 : 10 = 1500 кг/га.

3. Зыходзячы з колькасці ВтП кансументаў І парадку лугу, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ЧПП на лузе:

1500 кг/га — 10 %
х кг/га — 100 %
х = 1500 · 100 : 10 = 15 000 кг/га.

4. Ведаючы працэнт ВД у прадуцэнтаў лугу, вызначым працэнт ЧПП ад ВПП на лузе:

100 % – 60 % = 40 %.

5. Улічваючы колькасць ЧПП на лузе, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ВПП на лузе:

15 000 кг/га — 40 %
х кг/га — 100 %
х = 15 000 · 100 : 40 = 37 500 кг/га.

6. Ведаючы колькасць ВПП на лузе, вызначым колькасць ВПП у лесе, улічваючы, што колькасць ВПП у лесе на 400 кг большая, чым на лузе:

37 500 кг/га + 400 кг/га = 37 900 кг/га = 37,9 т/га.

А д к а з: валавая першасная прадукцыя ў лесе роўна 37,9 т/га у год.