Б. Методыка рашэння задач па тэме «Экалагічныя піраміды, правіла 10 % і правіла 1 %»

Задача 5(V)

Прырост біямасы папуляцыі шчупакоў у возеры за лета склаў 10 кг. Прырост плоткі за лета быў роўны палове рацыёну шчупакоў. Харчовы рацыён плоткі за гэты перыяд складаў 20 % ад прыросту біямасы фітапланктону. У 1 кг фітапланктону змяшчаецца 6 · 102 ккал энергіі. У дадзеным харчовым ланцугу выконваюцца правілы 10 % і 1 %. Колькі сонечнай энергіі паступала ў экасістэму за месяц?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы харчовы ланцуг:

планктон with х space ккал divided by мес. on top space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space плотка space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space шчупакі with 10 space кг on top.

2. На падставе правіла 10 % складзём прапорцыю і разлічым велічыню харчовага рацыёну шчупакоў за лета:

10 кг — 10 %
х кг — 100 %
х = 10 · 100 : 10 = 100 кг.

3. Харчовы рацыён шчупакоў за лета склаў 100 кг. Прырост плоткі за лета роўны палове дадзенага рацыёну. Разлічым прырост плоткі за лета:

100 : 2 = 50 кг.

4. Ведаючы прырост плоткі за лета і ўлічваючы правіла 10 %, складзём прапорцыю і разлічым велічыню харчовага рацыёну плоткі за лета:

50 кг — 10 %
х кг — 100 %
х = 50 · 100 : 10 = 500 кг.

5. Харчовы рацыён плоткі за лета быў роўны 500 кг і складаў 20 % прыросту фітапланктону. Складзём прапорцыю і разлічым агульную колькасць прыросту фітапланктону ў возеры за лета:

500 кг — 20 %
х кг — 100 %
х = 500 · 100 : 20 = 2500 кг.

6. За лета ў возеры ўтварылася 2500 кг фітапланктону. Улічваючы, што ў 1 кг фітапланктону змяшчаецца 6 · 102 ккал энергіі, можна разлічыць агульную колькасць сонечнай энергіі, якую ён паглынуў за лета:

· 102 · 2500 = 15 · 105 ккал.

7. За лета фітапланктонам было паглынута 15 × 105 ккал сонечнай энергіі. Каб вызначыць колькасць энергіі, паглынутай фітапланктонам за месяц, атрыманую велічыню падзелім на 3:

15 · 105 : 3 = 5 · 105 ккал.

8. Улічваючы правіла 1 %, разлічым колькасць энергіі, якая паступіла ў экасістэму за месяц.

· 105 · 100 = 5 · 107 ккал.

А д к а з: за месяц фітапланктон паглынаў 5 · 107 ккал сонечнай энергіі.