Б. Методыка рашэння задач па тэме «Экалагічныя піраміды, правіла 10 % і правіла 1 %»

Задача 1(I)

 На калгасным полі пшаніцы плошчай 12 га мышы палёўкі за лета з’елі каля 5 кг/га збожжа. Вызначыце велічыню прыросту біямасы мышэй, калі ў дадзеным ланцугу харчавання выконваецца правіла 10 %.

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы харчовы ланцуг:

stack збожжа space пшаніцы with 5 space кг divided by га on top space rightwards arrow with 10 percent sign on top space stack мышы space палёўкі with straight х space кг on top.

2. Вызначым агульную масу збожжа, з’едзенага мышамі на полі:

5 · 12 = 60 кг.

3. Ведаючы масу з’едзенага збожжа, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым велічыню прыросту біямасы мышэй:

60 кг — 100 %
х кг — 10 %
х = 60 · 10 : 100 = 6 кг
.

А д к а з: прырост біямасы мышэй за лета склаў 6 кг.