Б. Методыка рашэння задач па тэме «Экалагічныя піраміды, правіла 10 % і правіла 1 %»

Задача 4(IV)

Шпакі ў садзе за лета з’елі каля 80 % усіх вусеняў яблыневай пладажэркі. Прырост біямасы шпакоў за гэты перыяд склаў 0,5 кг. Пераход біямасы з аднаго трафічнага ўзроўню на іншы ў дадзеным ланцугу харчавання падпарадкоўваецца правілу 10 %. Якая частка ўраджаю яблыкаў (кг) была страчана?

Рашэнне

1. Спачатку трэба скласці пашавы харчовы ланцуг:

яблыкі with х space кг on top space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space вусені space rightwards arrow with 10 space percent sign on top space шпакі with 0 comma 5 space кг on top.

2. Ведаючы прырост біямасы шпакоў, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым біямасу з’едзеных вусеняў:

0,5 кг — 10 %
х кг — 100 %
х = 0,5 · 100 : 10 = 5 кг.

3. Ведаючы біямасу з’едзеных вусеняў, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым біямасу яблыкаў, якую маглі б з’есці знішчаныя шпакамі вусені:

5 кг — 10 %
 х кг — 100 %
х = 5 · 100 : 10 = 50 кг.

4. Вызначым працэнт вусеняў, не з’едзеных шпакамі:

100 % — 80 % = 20 %.

5. Ведаючы, якую біямасу яблыкаў маглі б з’есці 80 % вусеняў, складзём прапорцыю і вызначым біямасу яблыкаў, якую з’елі пакінутыя ў жывых 20 % вусеняў:

50 кг — 80 %
х кг — 20 %
х = 50 · 20 : 80 = 12,5 кг.

А д к а з: за лета вусенямі яблыневай пладажэркі было знішчана 12,5 кг яблыкаў. Такім чынам, для захавання ўраджаю яблыкаў трэба прыцягваць у сады шпакоў, развешваючы шпакоўні.